Анлайн-прэзентацыя вынікаў даследавання «Мінская карта гістарычнай памяці»

21.11.2024 15:00 - 17:00 анлайн Бясплатнае
 


У чацвер, 21 лістапада, «Палітычная сфера» прэзентуе вынікі даследавання «Мінская карта гістарычнай памяці».






Дата: 21 лістапада

Час: 15.00 (час варшаўскі, гэта 17.00 па Мінску, 16.00 па Вільні)

Месца: zoom 




Помнікі Мінска і абласцей: ці адпавядаюць яны нацыянальнай гісторыі і што кажуць пра ўзровень русіфікацыі? 

Падчас даследавання была сабрана інфармацыя пра больш чым 760 помнікаў, памятных знакаў, дошак і іншых мемарыяльных аб’ектаў.

 Такое глыбокае вывучэнне праводзілася ўпершыню: ранейшыя даследаванні канцэнтраваліся на аналізе назваў вуліц.


Абмяркуюць: 

якія сімвалы, вобразы, падзеі і асобы дамінуюць сярод помнікаў Мінска, якім гістарычным эпохам і дзяржавам надаецца ўвага; 

наколькі адпавядае нацыянальнай гісторыі комплекс мемарыяльных аб’ектаў Мінска;

 у якой ступені гарадскі ландшафт русіфікаваны і саветызаваны;

 якія асноўныя праблемы існуюць у гістарычнай памяці беларускай сталіцы. 



Гэта другое падобнае даследаванне «Палітычнай сферы»: аналіз 2023 года быў прысвечаны абласным цэнтрам, таму ёсць магчымасць зрабіць цікавае параўнанне.


 Спікеры і аўтары даследвання:

Андрэй Мастыка, «Беларускі інстытут публічнай гісторыі», даследчык гістарычнай памяці;

Андрэй Казакевіч, дырэктар Інстытута «Палітычная сфера». 





Удзел бясплатны, рэгіструйцеся па спасылцы.







Вам можа быць цікава

Выстава «Музей — гэта мы!» у Мінску

01.04.2026 17:00 - 15.07.2026 19:00 музей Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча, 7а)

Выстава «Тройчы дзевяць» у Мінску

17.04.2026 18:00 - 17.05.2026 17:00 галерэя ДК (вул. Герцэна, 2а)

Сустрэча з Надзеяй Нортан у Кракаве

06.05.2026 (19:00 - 21:00) Прастора (ul. Mikołajska 4/6)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ