Анлайн-лекцыя "Драпежніцтва еўразійскай рысі ў лясных экасістэмах Беларусі"

10.10.2025 19:00 - 21:00 Zoom Бясплатнае

У пятніцу, 10 кастрычніка, кампанія Дзікая прырода" кліча на анлайн-лекцыю "Драпежніцтва еўразійскай рысі ў лясных экасістэмах Беларусі". 


Лектары – заолагі Вадзім Сідаровіч і Ірына Ратэнка, якія жывуць у глыбіні Налібоцкай пушчы, аўтары шэрагу навуковых адкрыццяў у біялогіі драпежнікаў.

Вы даведаецеся:

🔸 Як навукоўцы сочаць за няўлоўнай рыссю?
🔸 Якія прарывы ў даследаванні паводзін рысі зрабіла беларуская навука за апошнія 20 гадоў?
🔸 Як рысі выкарыстоўваюць дрэвы для самых розных задач?
🔸 Рысі адзіночныя ці сацыяльныя жывёлы?
🔸 Як размяркоўваюцца ролі ў рысінай сям'і?
🔸 Пра феномен рысянят-прыёмышаў.

А ў канцы лекцыі вы зможаце задаць і свае пытанні.

Каб трапіць на лекцыю, далучайцеся да “Дзікага клуба”. А што гэта за такі "Дзікі клуб" - даведаецеся па спасылцы. Там жа можна і далучыцца.

Увесь прыбытак ад дзейнасці клуба накіроўваюць на ахову дзікай прыроды Беларусі. 


Вам можа быць цікава

Выстава «Архіў. Прастора паміж...» ў Мінску

04.09.2025 18:00 - 23.11.2025 20:00 Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў (вул. Някрасава, 3)

Palina ў Варшаве

17.11.2025 (19:00 - 21:00) NIEBO (Nowy Świat 21C)

Ягор Забелаў у Празе

22.11.2025 (19:00 - 21:00) Studio Citadela (Klimentská 1210/16)

Ягор Забелаў у Берліне

08.12.2025 (20:30 - 22:00) PANDA Platforma (Knaackstraße 97)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ