Анлайн-семінар «Археалогія Беларусі за мяжой: праблемы інкарпарацыі беларускіх даследчыкаў у цэнтральнаеўрапейскія навуковыя працэсы»

19.09.2024 16:00 - 19:00 (zoom) Бясплатнае

19 верасня ўсе жадаючыя запрашаюцца на анлайн-семінар «Археалогія Беларусі за мяжой: праблемы інкарпарацыі беларускіх даследчыкаў у цэнтральнаеўрапейскія навуковыя працэсы».


Дата: 19 верасня

Час: 16:00 (час па Варшаве)

Месца: zoom

У межах семінару запланаванае абмеркаванне наступных пытанняў:

— найноўшыя адкрыцці ў археалагічным вывучэнні Беларусі;

— праблемы ажыццяўлення навуковай дзейнасці ва ўмовах адсутнасці доступу да беларускіх архіваў і музейных збораў;

— праблемы інтэграцыі беларускіх археолагаў у цэнтральнаеўрапейскую навуковую супольнасць і асаблівасці інкарпарацыі ў рэгіянальныя даследчыцкія супольнасці, пашырэнне ведаў аб археалогіі і старажытнай гісторыі Беларусі ў цэнтральнаеўрапейскіх даследчыцкіх асяродках,

— арганізацыя падрыхтоўкі маладых спецыялістаў у галіне археалогіі ў вышэйшых навучальных установах Цэнтральнай Еўропы.

Каардынатар семінару — доктар гуманітарных навук Мікалай Плавінскі.

Удзельнікі:

Вадзім Белявец, доктар гуманітарных навук
Паміж Germania і Sartatia: да вывучэння археалагічнай спачныны зямель сучаснага беларуска-польскага памежжа ў ІІІ ст. да н.э. — VІ ст. н.э.

Ірына Мароз
Арганізацыя сістэмы аховы помнікаў на тэрыторыі паўночна-заходніх ваяводстваў Другой Рэчы Паспалітай.

Мікалай Плавінскі, доктар гуманітарных навук
Вядомая і невядомая археалагічная спадчына: матэрыялы з сярэднявечных пахавальных помнікаў Заходняй Беларусі ў зборы Дзяржаўнага археалагічнага музея ў Варшаве.

Тарасевіч Вікторыя
Беларусь & Польшча: асоба і дзейнасць археолага Сяргея Дубінскага (1884–1937) як прыклад супольнай спадчыны дзвюх краін.


Вам можа быць цікава

Выстава Сяргея Кухто «Кентаўр Кухто» ў Мінску

28.04.2026 10:00 - 05.07.2026 17:00 Viva Kola Art (вул. Дзімітрава, 3)

Выстава мастачкі Цемры «ABSENCE» ў Генку (Бельгія)

21.05.2026 18:00 - 04.06.2026 18:00 KUBE Gallery (Marcel Habetslaan 26)

Акустычны Уладзімір Пугач у Лісабоне

16.06.2026 (20:00 - 22:00) Ferroviário (Rua de Santa Apolónia 59)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ