Анлайн-сустрэча «Чалавек шматпавярховы: Чэслаў Мілаш па-беларуску»

11.12.2024 16:00 - 18:00 анлайн Бясплатнае
 

У сераду, 11 снежня, у межах цыклу «Санаторый пад клепсідрай» адбудзецца анлайн-прэзентацыя зборніка выбраных вершаў Чэслава Мілаша «Чалавек шматпавярховы».







Дата: 11 снежня

Час: 16.00 (час мінскі, гэта 14.00 па Варшаве і 15.00 па Вільні)

Месца: старонка «Прасторы польскай культуры» 





Лаўрэат Нобелеўскай прэміі 1980 года, Чэслаў Мілаш пражыў доўгае жыццё і быў уважлівым назіральнікам большасці падзей, лёсавызначальных для чалавека Цэнтральнай Еўропы.

 Прэзентацыя яго кнігі адбудзецца ў фармаце размовы двух беларускіх перакладчыкаў — Ганны Янкуты і Андрэя Хадановіча, якія пачытаюць выбітнага польскага паэта ў арыгінале і ў сваіх перакладах, а таксама паразважаюць пра яго творчасць.



Вось што абмяркуюць: 

Як эвалюцыянавала паэзія Мілаша, што змянялася, а што заставалася нязменным у яго вершах. 

Даваенны катастрафізм паэта — і досвед другой сусветнай вайны як рэальнай катастрофы. 

«Іншага канца свету не будзе»: ідэйныя і мастацкія асаблівасці кнігі «Выратаванне». 

Мастацкія час і прастора ў «наіўнай» паэме «Свет». 

Мілаш як дыпламат на службе сістэмы — і дысідэнт-выгнаннік, амерыканскі ўніверсітэцкі інтэлектуал — і філосаф-містык. 

Мілашаўская паэзія ў беларускіх перакладах: ад Максіма Танка да сучасных версій.

 «Чалавек шматпавярхоўны» як першая спроба беларускага выбранага паэта. 



Проста далучайцеся да трансляцыі на старонцы «Прасторы польскай культуры» ў прызначаны час.






Вам можа быць цікава

Выстава Анастасіі Чадзій "Палессе" ў Мінску

12.12.2025 18:00 - 18.01.2026 20:00 Галерэя ДК (вул. Герцэна, 2а)

Калядны канцэрт у Вільні

26.12.2025 (18:00 - 19:00) Alaus Namai (A. Goštauto g. 8)

Кінаканцэрт Івана Кірчука "Калядныя ігрышча" ў Мінску (12+)

31.12.2025 (18:30 - 19:30) Кінатэатр "Піянер" (ул. Энгельса, 20)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ