Анлайн-сустрэча з Дамінікай Словік і яе перакладчыцай Аленай Пятровіч

30.04.2025 16:00 - 18:00 анлайн Бясплатнае

 

У сераду, 30 красавіка, у межах цыклу «Санаторый пад клепсідрай» ладзяць анлайн-сустрэчу з польскай пісьменніцай Дамінікай Словік і яе перакладчыцай на беларускую мову Аленай Пятровіч.






Падчас сустрэчы адбудзецца прэзентацыя кнігі «Самасейкі», што нядаўна з’явілася па-беларуску ў выдавецтве Андрэя Янушкевіча.

Размова будзе на беларускай і польскай мовах, польская мова суправаджаецца беларускімі субцітрамі.

Разам з мадэратарам Андрэем Хадановічам паразважаюць над наступнымі пытаннямі:

 Як пісалася кніга апавяданняў і што трэба, каб правільна ўкласці іх у добры цэласны зборнік?

 Якія перавагі дае пісьменніцы кароткая форма ў параўнанні з жанрам рамана?

 Як ставіцца Дамініка Словік да тэрміну «экалагічны футурызм», які ахвотна ўжываюць крытыкі, пішучы пра «Самасеек»?

 Чым кіравалася літаратарка, выбіраючы назву для кнігі?

 Ці можна назваць «самасейкамі» ўсіх яе гераінь і герояў?

 «У чацвер у мяне з носа пачала расці фасоля...»: якое месца ў свеце персанажаў кнігі займае матыў трансфармацыі і досвед пераходу экзістэнцыяльнай мяжы?

 «Мама не спала ўжо тры гады...»: кліматычная катастрофа і яе наступствы ў «Самасейках». Ці можна сказаць, што ковід, лакдаўн і каранцін былі першым вызначальным пунктам, з якога выйшлі гэтыя тэксты?

 З якімі выклікамі сутыкнулася ў сваёй працы беларуская перакладчыца кнігі?


Акрамя дыскусіі, у межах сустрэчы прагучыць апавяданне «Каранцін» у выкананні перакладчыцы Алены Пятровіч. Дамініка Словік — адна з найбольш выбітных польскіх пісьменніц новага пакалення. Яе імя стала вядомым пасля выхаду дэбютнай кнігі «Атлас: Допельгангер» (2016). Кніга апавяданняў «Самасейкі» (2021) пацвердзіла рэпутацыю пісьменніцы як адной з лідарак сучаснай польскай літаратуры.


Проста далучайцеся да трансляцыі на фэйсбук-старонцы «Прасторы польскай культуры» ў прызначаны час.



Вам можа быць цікава

Фотавыстава Віталя Ціхамірава «Homo Verus» у Мінску

25.04.2025 18:00 - 17.05.2025 19:00 галерэя «Універстэт культуры» (Кастрычніцкая плошча, 1)

Выстава Вікторыі Крупскай «Філасофія колеру» ў Віцебску

30.04.2025 17:00 - 01.06.2025 18:00 арт-цэнтр Марка Шагала (вул. Савецкая, 25)

Mustelide ў Познані

03.05.2025 (21:00 - 23:00) My pod sceną (ul. 27 grudnia 8/10)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ