Анлайн-сустрэча з перакладчыкам Яўгенам Папакулем

28.04.2022 19:00 - 20:30 анлайн Бясплатнае

28 красавіка віртуальная кавярня ЗНО ладзіць сустрэчу з перакладчыкам Яўгенам Папакулем, які стварыў поўны пераклад «Паэтычнай» і «Празаічнай Эды» на беларускую мову.



Дата: 28 красавіка

Час: 19.00 (час мінскі)

Месца: анлайн

З лекцыі спадара Яўгена «Як ажывіць мёртвую мову, альбо Адзін дзень з жыцця перакладчыка» вы даведаецеся пра спецыфіку працы з мёртвымі мовамі, асаблівасці беларускага перакладу старажытнаісландскіх тэкстаў, адметнасці эдычнай літаратуры, а таксама пра тое, колькі насамрэч «Эдаў».

Таксама вы дазнаецеся, хто такія скальды і чаму сапраўдны скальд аніколі не назваў бы рыдлёўку рыдлёўкай, а яшчэ навучыцеся разгадваць кенінгі.

Яўген Папакуль — кандыдат філалагічных навук, выкладчык, перакладчык са старажытнаісландскай, шведскай і норн, аматар кацейкаў і суровай Поўначы.

Рэгістрацыя па спасылцы.


Вам можа быць цікава

Лекцыя «Ахоўнае ўзбраенне на беларускіх землях» у Мінску

10.09.2026 (19:00 - 21:00) музей Lidbeer (Зала Мадэрн) (вул. Рэвалюцыйная, 32)

MARA FEST у Сопаце

12.09.2026 (15:00 - 23:00) Scena Tarasy (Aquapark Sopot)

Нямое кіно пад жывую музыку ў Варшаве

17.09.2026 (20:00 - 22:00) дворык Музея Вольнай Беларусі (Foksal 11)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ