Анлайн-сустрэча з Ганнай Янкутай

12.05.2026 19:00 - 21:00 анлайн Бясплатнае
У аўторак, 12 траўня, пісьменніца і перакладчыца Ганна Янкута ладзіць на сваім ютуб-канале анлайн-прэзентацыю запісанай «Кніжным возам» аўдыяказкі «Маленькі Шпрот і яго пачвары», а таксама ўсяго цыклу пра ката Шпрота — але не для дзяцей, а для дарослых.

Раскажа пра тое, як гісторыі пра Шпрота пісаліся, чым гэтыя гісторыі былі (і ёсць) для аўтаркі, пра стасункі з дзіцячай літаратурай і пра пісанне кніг для дзяцей.

Удзел вольны. Далучайцеся ў адпаведны час да ютуб-канала спадарыні Ганны.

Дата і час: 12 траўня ў 19.00 (час варшаўскі, гэта 20.00 па Вільні і Вільні)


Вам можа быць цікава

Выстава «2026 ABSTRACT» у Віцебску

15.05.2026 10:00 - 14.06.2026 17:00 Выставачная зала (Белабародава, 5)

Выстава «Маляваная душа» ў Мінску

11.06.2026 16:00 - 31.08.2026 18:00 галерэя «Лабірынт», Нацыянальная бібліятэка (пр-т Незалежнасці, 116)

«ДзеціФэст. Мары» ў Дудутках

21.06.2026 (13:00 - 17:30) музей Дудуткі

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ