Антылекцыя пра дуды ад Яўгена Барышнікава

15.12.2017 19:00 - 19:00 «Арт Сядзіба» (пр. Машэрава 18) Уваход вольны

Хто батліў у Менску яшчэ да таго, як гэта стала трэндам? Чым мераюцца беларускія дудары? Ці можна зайграць на дудзе «Тры чарапахі», Metallica i «Крошка мая»? Чым абарочваюцца для музыкаў начныя халтуры на карпаратах? І пры чым тут чэрці, анёлы, дыскатэкі, макдак і піва?

Антылекцыя пра дуды і дудароў мінулага ды сучаснасці ад куратара беларускага «Дударскага клуба» Яўгена Барышнікава. Фармат антылекцыі азначае, што эксперт робіць кароткі ўступ і акрэслівае тэму, а далей размова будуецца на пытаннях аўдыторыі па гэтай тэме.

Таксама Яўген раскажа пра «Дударскі клуб» — арганізацыю, якая ладзіць дударскія вечарыны з танцамі, спевамі, прыемнымі знаёмствамі і сустрэчамі. Дарэчы, зараз праз краўдфандынг збіраюцца сродкі на наступны дударскі сезон вечарын.

15 снежня (пятніца), 19:00
«Арт Сядзіба», пр. Машэрава 18.

Падудзім, браце! Уваход вольны!


Вам можа быць цікава

Выстава "VOYAGE Дзяніса Барсукова" ў Мінску

11.12.2025 18:00 - 11.01.2026 20:00 Галерэя Шчамялёва (вул. Рэвалюцыйная, 10)

Анастасія Рыдлеўская ў Познані

19.12.2025 (19:00 - 21:00) MY pod sceną (27 Grudnia 8/10)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ