Антываенны пікнік узаемадапамогі ў Берліне

09.07.2022 17:00 - 21:00 (Am Schloßpark 20) Бясплатнае

9 ліпеня беларусы Берліна збіраюцца на трэці антываенны пікнік «PICKNICK GEGEN DEN KRIEG».


Дата: 9 ліпеня

Час: 17.00 (час мясцовы)

Месца: Am Schloßpark 20, Берлін 


Гэта пікнік для новапрыбылых людзей, якія асуджаюць расійскую агрэсію ва Украіне, а таксама для ўсіх, хто гатовы дапамагаць бежанцам, перасяленцам і рэлацыраваным.


Збіраюцца ў давернай атмасферы, каб пазнаёміцца ​​адзін з адным, абмяняцца парадамі, падтрымаць адзін аднаго з пошукам працы, кватэры, афармленнем дакументаў і інш.


Месца сустрэчы — у 10 хвілінах пешшу ад S-Bahnhof Pankow, шукайце «Musikschule Béla Bartók».


Прыносьце напоі, ежу, кілімкі, карысную інфармацыю для абмену, прыводзьце сяброў! Прыходзьце са сваім посудам, каб не засмечваць навакольнае асяроддзе аднаразовым пластыкам.


Калі ж вы хочаце дапамагчы з падрыхтоўкай да пікніка, то прыходзьце раней, а 16-й да сэканд-хэнду «Neuer Tag — Neues Glück» побач з паркам.

Арганізатары пікніка — «Demokrati-JA».


Уваход вольны!




Вам можа быць цікава

Лекцыя «Традыцыйныя святы: Купалле і Жніво» ў Мінску

15.07.2025 (19:00 - 21:00) музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Арніталагічная экскурсія «Уладар пярсцёнкаў» на Палессі

19.07.2025 (06:00 - 21:00) Нацпарк Прыпяцкі (Гомельская вобл.)

Антон Дзюбайла ў Кракаве

25.07.2025 (20:00 - 22:00) Sojka Bar (ul. Kalwaryjska 15)

Беларускі пікнік LTCŃ у Кракаве

26.07.2025 (11:00 - 21:00) парк Ёрдана (al. 3 Maja 11)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ