Апоўначы ў Лошыцкім парку: сцежкамі паркавых прывідаў

26.07.2016 22:00 - 22:00 Unnamed Venue (каля цэнтральнага ўваходу ў парк (з боку Камвольнага камбіната)) 70 000 - 100 000

Гэтыя алеі і паляны схаваліся ад горада на самым яго ўскрайку. Былы маёнтак Прушынскіх, знакамітая баляваннямі сядзіба графа Любанскага, месца загадкавай гібелі Ядвігі Кеневіч, сцежкі шпацыраў Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, штаб па падрыхтоўцы дыверсантаў НКУС, месца сталінскіх растрэлаў і нарадаў нацысцкага штаба, база навуковых даследаванняў пад кіраўніцтвам сусветна вядомага акадэміка М. Вавілава… У гэтай прасторы надта шмат напластаванняў, хранометры зашкальваюць, асцярожней – каб не праваліцца ў часе, машына часу рызыкуе даць збой. Цені зніклых цягнуцца тут паралельна з жывымі, блукаюць згубленымі паркавымі сцяжынамі, мільгацяць між галля старых дрэваў… Чакаем вас, адважныя веладаследчыкі. Вяртанне ў XXI стагодзе гарантуем.

пачатак : 22:00
Збор групы – каля цэнтральнага ўваходу ў парк (з боку Камвольнага камбіната)
неабходны: велаліхтар !
кошт: 70 – тыс. папярэдне,
100 тыс. – у дзень экскурсіі
зніжка 20% для студэнтаў, пенсіянераў, работнікаў культуры

арганізатар – майстэрня экскурсій “Менскі велашпацыр”
падрабязнасці:
www.mienskbiketour.by
вк, фб – Менскі велашпацыр
+37529 8969785

ІП Абрамчук Р.М. УНП 192201977


Вам можа быць цікава

Выстава «Ад роднае зямлі...» у Мінску

08.07.2026 18:00 - 30.08.2026 18:00 мінская абласная бібліятэка (вул. Гікалы, 4)

Вечаровае чаяванне з майстар-класам на балконе сядзібы Якуба Коласа ў Мінску

15.08.2026 (16:30 - 18:30) Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Лекцыя пра Ігната Дамейку ў Мінску

26.08.2026 (19:00 - 21:00) Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. М. Багдановіча, 13)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ