Арганны фестываль Ars Magna Organi па гарадах Беларусі

18.06.2022 - 18.09.2022 19:00 - 21:00 ------------ Бясплатнае

З 18 чэрвеня па 18 верасня ў 12 гарадах і мястэчках Беларусі пройдзе фестываль акадэмічнай арганнай музыкі «Ars Magna Organi». Адбудзецца 54 канцэрты!



Дата: з 18 чэрвеня па 18 верасня

Месца: гарады і вёскі Беларусі


Падчас фэсту можна паслухаць 6 гістарычных арганаў у Пінску, Мядзведзічах, Гродне, Мсцібаве, Лідзе ды Ваўкалаце, 2 сучасныя арганы у Віцебску ды ў Міёрах, 2 электронныя арганы ў Гродне ды ў Наваполацку.


У касцёлах Пінска, Мядзведзічаў, Мсцібава, Гродна, Ліды, Лельчыц, Ваўкалаты, Міёраў і Наваполацка уваход для слухачоў канцэртаў будзе вольны.


Ядро фестывалю — 18 бясплатных супольных канцэртаў на аргане 1836/1936 года ў Пінскім Кафедральным касцёле.


Большая частка фінансавання канцэртаў — сродкі, адпісаныя  на фестываль Юрыем Зісерам.

Глядзіце праграму па спасылцы ды складайце маршрут вандровак, каб паслухаць розныя беларускія арганы!







Вам можа быць цікава

Дзень Гомеля ў Варшаве

12.09.2026 (16:00 - 23:00) бар «Карма» (Aleja 3 Maja 5)

Сустрэча з Настай Кудасавай у Цюрыху

13.09.2026 (18:00 - 20:00) Punto de Encuentro (Josefstrasse 102)

Майстар-класы традыцыйнага спеву «Песні Беласточчыны» ў Беластоку

26.09.2026 11:00 - 27.09.2026 16:00 сядзіба Беларускага Грамадска-Культурнага Таварыства (вул. Варшаўская, 11)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ