“Архіў і сучаснае мастацтва”. Прэзентацыя мастачкі Настассі Колас

20.11.2015 19:00 - 21:00 Галерэя сучаснага мастацтва "Ў" (пр-т Незалежнасці, 37А) Бясплатнае

Асноўныя пытанні дыскусіі:

Як час уплывае на інтэрпрэтацыю мінулага ў кантэксце цяперашняга?

Як новыя метады і тэхналогіі ўдзельнічаюць у працэсе архівацыі?

 

У галерэі сучаснага мастацтва “Ў” адбудзецца выстава Настассі Колас “Натуральныя прычыны”. Як у сваіх працах наогул, так і ў стварэнні гэтай канкрэтнай экспазіцыі мастачка ўжывае сучасныя медыі і прынцып калажу. Гэта сінтэтычны праект, які ўключае ў сябе інсталяцыі і відэа-творы. Яго адпраўным пунктам паслужыў сямейны архіў, пашкоджаныя дакументальныя стужкі Настассінай бабулі, кінарэжысёра Алены Колас – своеасаблівыя мнеманічныя сямейныя рэчы, якія Настасся выкарыстоўвае як рэдзі-мэйд. У сваёй працы яна разважае над зніклівасцю ўсяго матэрыяльнага, над часовай сутнасцю любога архіву. Сярод галоўных пытанняў праекту “Натуральных прычын”: Як з дапамогаю тэхналогіяў ці інтэрпрэтацыі гісторыя можа быць змененая, перапісаная, дапоўненая? Як можна знайсці раўнавагу паміж катэгорыямі самасці, памяці, цяперашняга, будучага, інавацыяў і прадуктыўна ўзаемадзейнічаць з гісторыяй?

Настасся Колас нарадзілася ў 1980 годзе ў Мінску, жыве ў Нью Йорку.

Мастачка інтэрдысцыплінарнага кірунку, працуе ў жанры відэа- і аўдыаінсталяцыі.

Скончыўшы Беларускі рэспубліканскі каледж мастацтваў і Універсітэт Раерсана ў Таронта, Анастасія распачала кар’еру ў модзе. Некалькі гадоў працавала ў Парыжы і Лондане, а ў 2008 пераехала ў Нью-Йорк, дзе і засяродзілася на працы ў сферы мастацтва і новых медыяў. Анастасія з’яўляецца кандыдатам на магістарскую ступень у Bard College Milton Avery School of The Arts. Выстаўлялася на Loop Video Art Festival у Барселоне, Forest Fringe у Эдынбургу, Anthology Film Archives і NEWD Art Show у Нью-Йорку.

“Натуральныя прычыны” яе першая персанальная выстава.

Мы ўдзячны за падтрымку Канадскаму Савету па справах мастацтваў, які ў мінулым годзе інвеставаў 153 мільёны даляраў на распаўсюд мастацтва канадцаў лакальна і інтэрнацыянальна.


Вам можа быць цікава

Выстава "Казкі Уладзіміра Шапо" ў Мінску

03.12.2025 17:00 - 25.01.2026 19:00 НЦСМ (пр-т Незалежнасці, 47)

Выстава Ілоны Касабукі «Тры чвэрці» ў Віцебску

18.12.2025 17:00 - 18.01.2026 19:00 Арт-цэнтр Марка Шагала (вул. Савецкая, 25)

Выстава Аляксандра Дасужава "Час мастака" ў Віцебску

19.12.2025 17:00 - 18.01.2026 18:00 Выставачная зала (Белабародава, 5)

Туса для беларуса ва Уроцлаве

19.12.2025 17:00 - 18.01.2026 18:00 WędrówkiPub (Podwale 37/38)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ