Археалагічны летнік для моладзі і навучэнцаў – 2016

Unnamed Venue (г. Светлагорск, Гомельская вобласць) Бясплатнае
У 2016 г. у г. Светлагорску Гомельскай вобласці арганізуецца 18 дабраахвотніцкая археалагічная экспедыцыя, якая будзе працаваць у адным з месцаў археалагічных раскопак у Беларусі. Запрашаюцца добраахвотнікі з ліку моладзі, студэнтаў і навучэнцаў.
Экспедыцыя будзе праводзіцца ўлетку на працягу 2 тыдняў. Мэта – далучэнне моладзі і падлеткаў да практычнай дзейнасці па даследаванню і захаванню гісторыка-культурнай спадчыны. У праграме – праца на раскопках, лекцыі па гісторыі Беларусі, экскурсійныя паездкі.
Удзельнікамі школьнага ўзросту будзе кіраваць педагог, які мае досвед правядзення экспедыцый. Выдаткі на праезд, харчаванне, пражыванне і экскурсіі пакрываюць арганізатары. Падрабязныя звесткі можна атрымаць: Т. Маслюкоў, masliukou@gmail.com

Вам можа быць цікава

Выстава Уладзіміра Цэслера ў Пізе

23.05.2026 17:00 - 28.06.2026 18:00 AORTA Gallery (Corso Italia 146)

Выстава «Нулявы цыкл» у Мінску (12+)

28.05.2026 12:00 - 21.06.2026 20:00 НЦСМ (вул. Някрасава, 3)

Лекцыя «Знакі часу. Знакі лёсу» на лецішчы Быкава ў Ждановічах

21.06.2026 (14:00 - 16:00) Музей-дача Васіля Быкава (вул. Дачная, 62)

Канцэрт хору «Артос» у Вільні

28.06.2026 (18:00 - 20:00) Евангельска-Лютэранская царква (Vokiečių gatvė 20)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ