Арт-Маркет у Варшаве

05.11.2022 11:00 - 18:00 Беларускi Моладзевы Хаб (plac Konstytucji 6) Бясплатнае

5 лістапада, у суботу, вазьміце хвіліну перадышкі ад паўсядзённых клопатаў і завітайце на Арт-Маркет у Беларускім Моладзевым Хабе.



Дата: 5 лістапада

Час: з 11.00 да 18.00 (час мясцовы)

Месца: Беларускi Моладзевы Хаб, plac Konstytucji 6, Варшава

Атмасфера свята, мноства прыгожых ды цікавых рэчаў, створаных уласнаруч, добры гумор — вось што вас чакае. Тут вы знойдзеце толькі ручныя вырабы: завушніцы, пярсцёнкі, падвескі, лялькі, цішоткі і шмат чаго іншага. Калі вы ўжо шукаеце падарункі на Каляды, то тут дакладна ёсць!


Будуць таксама крутыя майстар-класы:

А 13-й — майстар-клас па вырабе лялькі-анёла. Вы навучыцеся рабіць яго па стараславянскай традыцыі.

Кошт удзелу — 20 злотых.

А 15-й — майстар-клас па стварэнні насценнага панно. Кошт — 30 злотых.

Месцаў на майстар-класах зусім няшмат, таму запісвайцеся загаддзя па электроннай пошце craft.hand.lab@gmail.com

Усе сродкі ад майстар-класаў пойдуць на дапамогу маленькай дзяўчынцы Алівіі ва ўзросце 3 гадоў, якая змагаецца з ракам мозгу.


Уваход вольны!



Вам можа быць цікава

Ноч музеяў у Азярцы

16.05.2026 19:00 - 17.05.2026 01:30 музей народнай архітэктуры і побыту

Майстар-клас па відзіках на лецішчы Быкава ў Ждановічах (6+)

23.05.2026 (14:00 - 16:00) Музей-дача Васіля Быкава (вул. Дачная, 62)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ