«Арт-сцэна ХХI стагоддзя: погляд з Беларусі»: лекцыя ў Мінску

25.05.2022 19:00 - 20:30 Арт Фабрыка (вул. Свярдлова, 2) 50 рублёў


25 траўня клуб інтэлектуальнага адпачынку «Факультатыў» ладзіць лекцыю, прысвечаную беларускаму рынку мастацтва. Лектарка — Кацярына Ізафатава, мастацтвазнаўца, кандыдат мастацтвазнаўства, загадчыца аддзела беларускага мастацтва XX-XXI стст. Нацыянальнага мастацкага музея.




Дата: 25 траўня

Час: 19:00

Месца: Арт Фабрыка, вул. Свярдлова, 2, Мінск

2000-я гады ў сусветным візуальным мастацтве сталі часам змены мастацкай оптыкі, часам яшчэ большага пашырэння межаў таго, што ўвогуле такое ёсць мастацтва? Палітычныя ўзрушэнні, узнікненне інтэрнету, беспрэцэдэнтныя навукова-тэхнічныя адкрыцці канца ХХ стагоддзя сталі новым водападзелам у ашаламляльным свеце сучаснага мастацтва.

Як мянялася беларускае мастацтва ў 2000-я? У чым асаблівасці гэтага пэрыяду? Якія асноўныя тэндэнцыі развіцця найноўшага беларускага мастацтва? Якія мастакі вызначылі сутнасць самога працэсу пасля Міленіума? — усё гэта і многае іншае стане зместам лекцыі.

Кошт удзелу — 50 рублёў.

Квіткі можна набыць па спасылцы.




Вам можа быць цікава

Імпрэза «Адзін дзень з жыцця горада» ў Гродне

12.09.2026 (12:00 - 18:00) Новы і Стары Замкі (вул. Замкавая, 20 і 22)

Анлайн-спектакль «Чароўны тэатр Ларысы Геніюш»

13.09.2026 (15:00 - 17:00) ютуб-канал Асацыяцыі беларусаў Амерыкі

Дзень адчыненых дзвярэй у культцэнтры GOROD у Мюнхене

16.09.2026 (17:00 - 19:00) культурны цэнтр «GOROD» (Arnulfstrasse 197)

Спектакль «Мастак. Вяртанне ў Віцебск» у Віцебску

26.09.2026 (17:00 - 19:00) тэатр «Лялька» (вул. Пушкіна, 2)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ