«Арт Сядзіба» і Symbal.by запрашаюць на «Свята каранацыі»!

05.07.2017 19:00 - 19:00 Рэстарацыя «Настальгія» (вул. Іванаўская, 43) 5 рублёў

6 ліпеня 1253 года адбылася вельмі значная падзея для гісторыі Беларусі – каранацыя Міндоўга, першага караля Літоўскіх зямель. Фактычна, яна паклала пачатак стварэнню Вялікага Княства Літоўскага.

Каб узгадаць і адзначыць важную дату нашай гісторыі,  5 ліпеня мы запрашаем вас наведаць «Свята каранацыі» – мерапрыемства, прысвечанае каранацыі Міндоўга, а таксама ўсім вялікім князям нашай зямлі.

Вас чакае:

  • Святочны паб-квіз па тэме ВКЛ і Рэчы Паспалітай (рэгістрацыя каманд ТУТ);
  • Музыка ад сучасных беларускіх гуртоў;
  • Напоі і пачастункі па старажытных літоўскіх рэцэптах.

«Свята каранацыі» адбудзецца 5 ліпеня ў рэстарацыі «Настальгія» (вул. Іванаўская, 43). Адчуйце атмасферу мінулага і пачуйце голас продкаў!

Уваход на імпрэзу каштуе 5 рублёў.

Сачыць за навінамі мерапрыемства можна праз суполку «УКантакце».

Інфалінія: +37525 9969376 (Алесь Сьнег).

 


Вам можа быць цікава

Выстава «Гармонія свету неглюбскіх ткачых» у Мінску

07.05.2026 17:00 - 27.07.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (галоўны корпус, сяродкрыжжа) (вул. Леніна, 20)

Выстава Арлена Кашкурэвіча ў Полацку

20.05.2026 10:00 - 30.04.2027 18:00 мастацкая галерэя Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка (вул. Стралецкая, 4A-4)

Выстава «Дэпатрыяцыя» ў Варшаве

09.06.2026 18:00 - 26.06.2026 20:00 Музей Вольнай Беларусі (Foksal 11)

Саша Філіпенка ў Беластоку

15.06.2026 (18:00 - 20:00) Chill Time Club (ul. Św. Rocha 5, 32)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ