Арт-тэрапія для дзетак у Мінску (9+)

12.02.2022 15:00 - 16:30 Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў (пр-т Незалежнасці, 47) Бясплатнае

Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў запрашае дзяцей (9+) на творчыя заняткі «Азбука пачуццяў».



Дата: 12 і 26 лютага

Час: 15.00

Месца: зала «Скарбонка», Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў, пр-т Незалежнасці, 47, Мінск

Кожны занятак па курсе «Азбука пачуццяў» уключае ў сябе тэарэтычную і практычную частку — творчыя гульні з элементамі арт-тэрапіі і напісанне эсэ.

Дзетак чакае знаёмства з творамі мастакоў, жанрамі і стылямі ў выяўленчым мастацтве ў кантэксце гістарычных эпох, а таксама размовы пра мастацтва і яго ролю ў жыцці чалавека.

Тэмы заняткаў прысвечаны адказам на пытанні:

— Пра што гавораць з намі творы мастацтва розных эпох?

— Як выяўленчае мастацтва дапамагае нам здабыць гармонію і раскрыць уласны талент?

— Якім чынам спазнанне свету мастацтва ўплывае на паразуменне ў сям’і?

Аўтарка і выкладчыца — Наталля Жыгамонт, мастачка, арт-тэрапеўтка, педагог, член саюза мастакоў Беларусі, член Нацыянальнай асацыяцыі для развіцця арт-тэрапеўтычнай навукі і практыкі «Арт-тэрапеўтычная асацыяцыя» (Расія).

Колькасць удзельнікаў у групе: ад 6 да 10 чалавек.

Кошт занятка — 10 рублёў.

Колькасць месцаў абмежаваная. Для ўдзелу неабходна зарэгістравацца па нумарах +375 29 346 18 67; +375 17 235 03 31.


Вам можа быць цікава

Выстава «Сямейная гісторыя. Фотаздымкі з калекцыі Савы Сіўко» ў Мінску

13.10.2025 09:00 - 02.11.2025 18:00 Нацыянальны гістарычны музей (вул. Маркса, 12)

"Prorva" і "Gorbie" ў Варшаве

17.10.2025 (19:00 - 22:00) ADA Puławska (ul. Puławska 37)

Канцэрт памяці Вітольда Ашурка ў Вільні

18.10.2025 (18:00 - 21:00) Музей імя Івана Луцкевіча (Vilniaus, 20)

Спектакль "Animal Tales" у Познані

25.10.2025 (18:00 - 21:00) Барак Культуры (al. Marcinkowskiego 21)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ