Сямейны фестываль «Я радуюсь мне!» у Варшаве

14.06.2026 12:00 - 16:00 Arthouse Kołowa (Kołowa 24) Бясплатнае
У нядзелю, 14 чэрвеня, у Варшаве адбудзецца сямейны фестываль «Я радуюсь мне!»

Гэта дзень для дзяцей, бацькоў і ўсіх, каму хочацца лета, гульняў, музыкі, смеху, абдымкаў і таго самага адчування: «вось я, вось мае людзі, вось нам добра разам».

Вас чакаюць:

  • сямейнае шоу і інтэрактывы «Пуговицы»
  • выступы вакальнай студыі TG Music&Voice Studio
  • спектакль дзіцячай кінашколы 4kfilmschool
  • танцы ад LEO Dance studio
  • паказ мадэльнай школы Kova Model School
  • выступ артысткі Апалінарыі
  • паказальнае выступленне Акадэміі развіцця «БАРС»
  • выступ Аляксея Урублеўскага
  • сустрэча з Сержуком Доўгушавым
  • агульны танцавальны флэшмоб


І гэта толькі галоўная сцэна!

На фестывалі таксама будуць асобныя зоны і актыўнасці:

  • аквагрым ад Анастасіі Урублеўскай
  • гульнятэка ад Дзмітрыя Седлера
  • творчая лабараторыя квілінгу SUMMER CRAFT
  • салодкая зона
  • кніжкі «Забаўлянкі»
  • «Кніжкі дагары нагамі» з <b>Маляванычам</b>
  • актыўнасці ад Космапарка
  • зона дзіцячай кінашколы 4kfilmschool
  • ангельская зона ад BriTaninaSchool
  • Fun Flip Zone
  • сямейныя падарожжы і «Культ поход»
  • AURA House
  • хатні street food


Будзе дзе пагуляць, пазнаёміцца, нешта зрабіць сваімі рукамі, паслухаць, патанцаваць, паесці, адпачыць і проста парадавацца лету!

Уваход вольны.



Вам можа быць цікава

Выстава Веранікі Віткоўскай і Рыгора Віткоўскага «Падарожжа ў лета» ў Мінску

11.06.2026 18:00 - 09.08.2026 18:00 галерэя Шчамялёва (вул. Рэвалюцыйная, 10)

Выстава Юліі Качур «Тое, што замкнёна ўнутры, цісне на рэбры цішыні» ў Мінску

08.07.2026 19:00 - 20.08.2026 20:00 галерэя «Арт Фабрыка» (вул. Свярдлова, 2)

Выстава Алена Трысцень «Пра лес» у Гродне

16.07.2026 17:30 - 17.08.2026 19:00 КЦ «Фестывальны» (вул. Тэльмана, 4)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ