Арт-варкшоп «Квір-Лабірынт» у Тбілісі

24.07.2022 11:00 - 14:00 (500 м ад плошчы Свабоды) Бясплатнае

24 ліпеня Багдан Хмяльніцкі — культ- і квір-актывіст з Беларусі — запрашае разам паразважаць над квірным (у шырокім сэнсе слова) досведам жыцця ў Тбілісі ды размясціць асабістыя ўспаміны, гісторыі, пачуцці і маршруты на мапу горада.
 


Дата: 24 ліпеня

Час: з 11.00 да 14.00 (час мясцовы)

Месца: 500 м ад плошчы Свабоды (дакладны адрас паведамяць удзельнікам асабіста), Тбілісі


Варкшоп распачнецца з уводзінаў у картаграфічны падыход для даследавання штодзённасці. Пасля шпацыра па ваколіцах месца сустрэчы ўсім удзельні_цам будуць прапанаваны арт-матэрыялы для стварэння ўласных квір-лабірынтаў, паасобку альбо ў парах.

Шлях кожнага і кожнай праз лабірынты ўспамінаў, гарадскіх вуліц і квірнасці будзе накіроўвацца вядоўцам праз серыю арт-практыкаванняў.


Удзел вольны, але колькасць месцаў абмежавана, таму рэгіструйцеся па спасылцы.







Вам можа быць цікава

Выстава Алены Хайрулінай «Сімфонія колеру» ў Віцебску

08.09.2026 17:00 - 04.10.2026 17:00 выставачная зала (Фрунзэ, 11)

Прэзентацыя зіна «Pamyłka» ў Варшаве

10.09.2026 (18:30 - 20:30) Uśpiona Księgarnia (Stalowa 1/4)

Спектакль «Мастак. Вяртанне ў Віцебск» у Віцебску

26.09.2026 (17:00 - 19:00) тэатр «Лялька» (вул. Пушкіна, 2)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ