Аrtist-talk з мастачкамі Лізай Янковай, Мартай Шчэрбіч і Анастасіяй Чадзій у Мінску

19.11.2023 14:00 - 20:00 НЦСМ (пр-т Незалежнасці, 47) Бясплатнае

У нядзелю, 19 лістапада, Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў запрашае на новы аrtist-talk з мастачкамі Лізай Янковай, Мартай Шчэрбіч і Анастасіяй Чадзій.


Дата: 19 лістапада

Час: 14.00 (час мясцовы)

Месца: НЦСМ, пр-т Незалежнасці, 47, Мінск

На выставе ёсць творы, дзякуючы якім вы зможаце бліжэй пазнаёміцца з творчасцю аўтарак, зазірнуць у свет успамінаў, творчых разважанняў і пераасэнсавання асабістага досведу.

Дыптых Лізаветы Янковай «Чароўная прастора зямнога жыцця» — гэта жывапіс, напоўнены архетыпічным сімвалізмам і незвычайнымі аўтарскімі персанажамі.

Двухметровае палатно Марты Шчарбіч «Калейдаскоп» пераносіць нас у дзіцячыя ўспаміны аўтара. Сумесныя паходы з мамай на Камароўку трансфармуюцца ў галерэю вобразаў, у якіх кожны знойдзе нешта сваё.

Цыкл «Палессе» Анастасіі Чадзій распавядае пра родны край мастачкі, унікальную культурную спадчыну Беларусі. На працах — члены сям’і, элементы нацыянальнага касцюма і традыцыйнай драўлянай архітэктуры.

У фармаце artist-talk абмяркуюць са спадарынямі Анастасіяй, Мартай і Лізаветай іх творчасць і аўтарскі стыль, перспектывы ў працы і погляды на сучаснае мастацтва і творчасць калег.

Уваход — па квітку ў музей: 7 рублёў поўны, 3 рублі льготны. 

Рэгіструйцеся па спасылцы.


Вам можа быць цікава

Выстава “Шляхамі часу. Да 90-годдзя з дня нараджэння Мікалая Апіока” ў Мінску

27.02.2026 17:00 - 11.05.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (вул. Леніна, 20)

Творчая сустрэча “Паазер’е і беларускае фэнтэзі” ў Полацку

14.03.2026 (12:00 - 14:00) музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер'я (вул. Войкава, 1)

SOYUZ у Варшаве

22.03.2026 (19:00 - 19:00) NIEBO (Nowy Świat 21C)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ