Artist-talk з мастаком Сяргеем Балянком

15.01.2022 14:00 - 14:00 Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў (вул. Някрасава, 3) Бясплатнае
Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў кліча на аrtist-talk з мастаком Сяргеем Балянком, удзельнікам выставы «Зіма, і ўсё зноў упершыню». 

Дата: 15 студзеня

Час: 14.00

Месца: Някрасава, 3, Мінск

Гутарка з мастаком пойдзе пра асаблівасці яго творчага падыходу ў графічных работах, якія не маюць аналагаў у Беларусі, а таксама і шырэй — пра ролю мастака ў сучасным свеце.

Графіка Сяргея Балянка — гэта у першую чаргу мінімалізм і праца з сілуэтам. Спадар Балянок часта ўводзіць у гарадскі пейзаж аўтабіяграфічнага персанажа і падпісаны тэкст. Мастак, які атрымаў адукацыю ва Украінскай акадэміі друку, займаецца таксама постімпрэсіяністычным жывапісам.

Зарэгістравацца на artist-talk можна па спасылцы.

Вам можа быць цікава

Выстава «1.1.1» у Віцебску

28.04.2026 17:00 - 31.05.2026 18:00 арт-цэнтр Марка Шагала (вул. Савецкая, 25)

Фэст мастацтваў «Арт-Мінск» у Мінску

30.04.2026 19:00 - 07.06.2026 17:00 палац мастацтваў (вул. Казлова, 3)

Мікола Дзядок і яго кніга ў Вільні

31.05.2026 (18:00 - 20:00) Zołak Micro Art Residence (Vytenio gatvė 50d)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ