Асцярожна, кветкі распускаюцца! – Выпускны ў Школе пісьменніка

10.06.2016 18:30 - 19:00 Літаратурны музей Петруся Броўкі (вул. К. Маркса, 30) Уваход вольны

10 чэрвеня (пятніца) пройдзе выпускны вечар у Школе маладога пісьменніка пры ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” у музеі Петруся Броўкі (Мінск, вул. К. Маркса, 30).

Выпускнікі і выпускніцы раскажуць пра страчанае і набытае ў Школе, а выкладчыцы і куратаркі пра свой досвед працы з чацвёртым наборам ШМП.

У праграме:

  • Літаратурныя чытанні
  • Уручэнне сертыфікатаў аб заканчэнні
  • Настальгічныя ўспаміны пра навучанне
  • Сяброўскія ўсмешкі і абдымкі

Пачатак ― у 18.30.

Уваход вольны. Асабліва чакаем патэнцыйных навучэнцаў Школы маладога пісьменніка. Не ўпусціце магчымасць параіцца з вучнямі Школы наўпрост.

Асаблівы дрэс-код ― чырвоная кветка-бутаньерка.

Падзея ў Фэйсбуку

Пра Школу:

Школа маладога пісьменніка працуе з 2012 г. як нефармальны адукацыйны праект для дарослых ад 18 гадоў, сертыфікат аб яе заканчэнні не замяняе дыплома афіцыйных навучальных устаноў.

Падаць заяўку ў Школу можна да 15 жніўня.

Падрабязнасці прыёму ТУТ

Прэс-служба ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”


Вам можа быць цікава

Выстава Уладзіміра Казакова «Прысвячэнне Беларусі» ў Гродне

03.09.2026 17:30 - 27.09.2026 19:00 КЦ «Фестывальны» (вул. Тэльмана, 4)

Спектакль «Мастак. Вяртанне ў Віцебск» у Віцебску

26.09.2026 (17:00 - 19:00) тэатр «Лялька» (вул. Пушкіна, 2)

NOCHY ў Варшаве

05.10.2026 (20:00 - 22:00) беларускі клуб Stand Up Lokal (Noakowskiego 16)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ