Выстава"Традыцыі і сучаснасць: павучок ідзе – шчасце вядзе" ў Мінску

04.02.2026 - 01.03.2026 18:00 - 19:00 галерэя "Цэнтр" (вул. Гікалы, 4) Бясплатнае

У сераду, 4 лютага, у галерэі мінскага абласнога цэнтра народнай творчасці адкрываецца выстава "Традыцыі і сучаснасць: павучок ідзе – шчасце вядзе". 


Саламяны павук з’яўляўся традыцыйным упрыгажэннем і сімвалічным абярэгам сялянскага жылля, які ахоўваў хату і яе жыхароў, спрыяў дабрабыту. Ён ствараўся да важных у жыцці людзей святаў - да Калядаў, Вялікадня, вяселля, Дзядоў.

Беларускія павукі-абярэгі па сваёй канструкцыі пераважна бываюць у выглядзе трох кампазіцыйных схем: ромб, піраміда, зорка.

Вельмі сімвалічна, што форма ромба ў старажытных культурах часцей за ўсё звязана з разуменнем мадэлі светабудовы, а ў фальклоры павуцінне выступае ў ролі ніці, якая звязвае неба і зямлю.

Аўтарамі саламяных канструкцый, прадстаўленых у галерэі "Цэнтр", сталі і дасведчаныя майстры - выкладчыкі клубных аб’яднанняў, Народныя майстры Рэспублікі Беларусь, майстры цэнтраў культуры і народнай творчасці - і юныя ўмельцы, навучэнцы каледжаў і студый дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

Усяго ў выставе прынялі ўдзел 13 устаноў культуры і адукацыі Мінскай вобласці, а экспанатаў - больш за 30 экзэмпляраў.

Падчас выставы будзе цыкл майстар-класаў ад найлепшых майстроў Мінскай вобласці.

Працуе выстава па 1 сакавіка.


Вам можа быць цікава

Выстава "Святло намаляванага дзяцінства" ў Мінску

26.02.2026 17:00 - 13.05.2026 19:00 музей гісторыі беларускага кіно (вул. Свярдлова, 4)

Гуканне вясны ў Ветцы

21.03.2026 (12:00 - 14:00) Веткаўскі музей (Красная плошча, 5)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ