Гуканне вясны ў Ветцы

21.03.2026 12:00 - 14:00 Веткаўскі музей (Красная плошча, 5) Бясплатнае
У суботу, 21 сакавіка, у Веткаўскім музеі (той, што ў Ветцы) гукаюць вясну.

Гуканне вясны — архаічны абрад, звязаны з абуджэннем прыроды і заклікам вясны. Своеасаблівы пераход ад зімы да лета. Ад гэтага раней асабліва залежаў дабрабыт чалавека.

Гэтае абрадавае дзеянне павінна адзначацца весела, шумна: са спевамі, гульнямі, карагодамі, танцамі.

План такі:

  • пойдуць на ўзбярэжжа ракі;

  • паспяваюць разам традыцыйныя веснавыя песні;

  • паводзяць карагоды ды пагуляюць у веснавыя гульні;

  • спаляць пудзіла Зімы;

  • прыгатуюць яечню;

  • і зладзяць шмат іншых цікавых абрадавых дзеянняў.

Дапаможа гукаць вясну фальклорны гурт «Стаўбунскія вячоркі» з вёскі Стаўбун Веткаўскага раёна.

Апранайцеся цёпленька, бярыце з сабой асабістую рэч, якую можна спаліць (як увасабленне таго, з чым жадаеце развітацца з надыходам вясны).

Працягласць — каля 2 гадзін.

Як дабрацца? З гомельскага аўтавакзала да Ветцы кожныя 20 хвілін ходзяць маршруткі і аўтобусы. Ад веткаўскай аўтастанцыі да музея пехатой 15 хвілін, любы мясцовы падкажа дарогу.

Уваход вольны.



Вам можа быць цікава

Фотавыстава "Фактуры" ў Брэсце

10.03.2026 10:00 - 07.04.2026 18:00 Мастацкі музей (вул. Герояў Абароны Брэсцкай Крэпасці, 60В)

Квіз "А што ты ведаеш пра БНР?" у Гаазе

21.03.2026 (14:00 - 16:00) Stationsweg 10b (Stationsweg 10b)

Відэапаказ спектакля «Дзяды» ў Браціславе

26.03.2026 (17:30 - 19:30) Bratislavska platfotma mladych (Štefánikova 35)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ