26 ЧЭРВЕНЯ ў 19:00 мiнскiм «АРТкiнaтэатры» (пр-т Дзяржынскага, 104, ст.м. «Пятроўшчына») у рамках праекта «СВАЁ КІНО: любім і глядзім» разам з БЕЛАРУСЬФІЛЬМ адбудзецца аўтарскі вечар вядомага беларускага рэжысера дакументаліста Юрыя Цімафеева. Будуць прадстаўлены фільмы: «Агмень» (2017) і «Гальшанскі замак. Імгненне» (2016).
Што такое «Сваё Кіно»?
Праект «Сваё Кіно» – гэта паказы новага беларускага кіно, нетрывіяльнага, якаснага і своеасаблівага, а таксама жывы кантакт, знаёмства і дыскусіі гледачоў з аўтарамі, крытыкамі і героямі карцін.
«Сваё Кіно» – гэта i ігравое, і дакументальнае кіно, і анімацыя. Галоўны прынцып – фільм створаны беларусамі або так ці інакш звязаны з нашай краінай, яе мінулым, сучасным і будучым.
Гэта паказы для ўсіх, каго цікавіць добрае, займальнае кіно, якое падымае пытанні і асвятляе праблемы. Асноўная мэта праекта «Сваё Кіно» – змяніць стаўленне шырокай публікі да сучаснага беларускага кіно, дапамагчы айчынным аўтарам знайсці свайго гледача, убачыць тэмы і праблемы, цікавыя тут і цяпер.
Паказы праекта «Сваё Кіно» праходзяць штомесяц на працягу ўсяго года ў камфартабельным сучасным кінатэатры. Праект вырашае праблему з выхадам беларускіх фільмаў і іх аўтараў да сваёй публікі.
Вядучы – Антон СIДAРЭНКА, журналіст, кінакрытык, аўтар блога на kinopark.by, заснавальнік кінаклуба «Феномены кіно» ў кінатэатры «Ракета».
«Агмень»
Беларусь, 2017
Хранометраж: 39 хвілін
У вёсцы Лактышы Ганцавіцкага раёна ў двухпавярховым будынку былой школы ёсць незвычайны клуб-музей з бібліятэкай. Адзін з яго залаў называецца «Музей АнтыБахуса». Гэты вельмі незвычайны музей, дзе экспанатамі выступае пустая тара з-пад спіртных напояў, стварыў мясцовы жыхар Мікалай Ленкавец. Акрамя экскурсій тут актыўна праводзяцца тэатральныя паказы. Але фільм тэматычна выходзіць за рамкі «тупой» антыалкагольнай прапаганды, яго змястоўнае напаўненне падымаецца да асэнсавання праблем беларускіх вёсак, перададзеныя бачна і шчымліва. «Гэта магла быць дакладна такая ж вёска ў іншым раёне, з сапраўды такой жа закінутай школай, людзьмі …» – кажа рэжысёр Юрый Цімафееў. Чаму беларускія вёскі сёння без уласнага твару? Вы скажаце, гэты твар ёсць, яшчэ які, адзін на ўсіх: адзінота, алкагалізм і разруха, маладое пакаленне бяжыць у вялікія гарады. І будзеце не правы, фільм атрымаўся «шматпартрэтным». Тое, што зрабіў аўтар, называецца «кіно-стан». Гэта як быццам глядзіш на мора, а яно прымае розныя формы: і штылю, і буры …
«Гальшанскі замак. Імгненне»
Беларусь, 2016
Хранометраж: 13 хвілін
Куды ўсё знікла: гісторыя, памяць, адказнасць перад нашчадкамі? Што мы ім пакінем? Палац у Гальшанах будаваўся Паўлам Стэфанам Сапегам як абарончае збудаванне, як замак, які па багаццю ўпрыгажэння называлі “каменнай кветкай”. Але сёння на месцы гэтага збудаванне засталіся толькі руіны, самае загадкавае месца ў гісторыі нашай краіны, авеянае легендамі і паданнямі. Водсвет гэтых таямніц застаецца тут і сёння. Такая і стылістыка фільма, што выклікае жаданне зазірнуць углыб гісторыі.
Юрый Цімафееў
Нарадзіўся ў 1977 годзе. Скончыў аддзяленне рэжысуры тэлебачання Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Працаваў на тэлебачанні. З 2008 года працуе на кінастудыі “Беларусьфільм”. Лаўрэат міжнародных кінафестываляў.
Абраная фільмаграфія
2013 Крокі над вадой
2012 Забранны край
2011 Старажытнае слова. Лёс Міхаіла Баброўскага
2010 Рэфарматор
2009 Мары і слёзы
2008 Яфрейтар Анішчанка
Паблікі ў сацсетках:
Праект «СВАЁ КІНО»
https://www.facebook.com/gliadzimsvaekino/?fref=nf
Цэнтр сучасная культуры БЯГУЧЫ ЧАРАПАХА
https://www.facebook.com/biagu4y.4arapaXa
Квiткi: 6-7 BYN, bycard.by
Арганізатары і партнёры праекта:
Арткинотеатр, Цэнтр сучаснай культуры “Бягучы Чарапаха”/Running Turtle, Anton Sidorenko , СВАЁ КIНО: Любiм i глядзiм
Па дадатковую інфармацыю звяртайцеся:
Наталля Бружнiк (цэнтр сучаснай культуры «Бягучы чарапаха») (029) 1422520.