Багач святкуюць у Дукоры

23.09.2023 12:00 - 17:00 Дукорскі маёнтак (вул. Школьная, 12) ад 15 рублёў

23 верасня Дукорскі маёнтак запрашае на свята Багач. Тут можна стаць удзельнікам абраду «Багач», паўдзельнічаць у майстар-класах па танцах, пазнаёміцца з традыцыйнымі рамёствамі, паслухаць музыкаў, пачаставацца беларускімі стравамі!



Дата: 23 верасня

Час: з 12.00 да 17.00

Месца: Дукорскі маёнтак, вул. Школьная, 12, аг. Дукора, Пухавіцкі раён, Мінская вобл.


У праграме:

12.00 — Аглядная экскурсія па музеі і вуліцы майстроў; 

13.00 — Адкрыццё свята: частаванне дукорскай гарэлкай, гульні і забаўкі ад Вядоўцы; 

13.30 — Абрад «Багач» пры ўдзеле гасцей; 

14.00 — Майстар-клас па традыцыйных танцах у суправаджэнні беларускіх музычных інструментаў; 

14.40 — Традыцыйныя спевы і музыка;

 15.10 — Забаўкі і падарункі ад вядоўцы;

 15.30 — Фрагмент вясельнага абрада — збіранне нявесты; 

15.40 — Народныя гульні і танцы ў суправаджэнні жывой музыкі;

 16.10 — Традыцыйныя спевы і музыка; 

16.50 — Частаванне беларускімі стравамі, закрыццё свята.

Таксама гасцей свята чакаюць бясплатныя:

майстар-клас па выцінанцы, ткацтве, вышыўцы, 

майстар-клас па гатаванні стэйка па-радзівілаўскі 

мінілекцыя ад майстра музычных інструментаў 

частаванне традыцыйнамі стравамі. 


А яшчэ ладзяць конкурс на самы вялікі ГАРБУЗ! Хто прывязе сапраўднага волата сярод гарбузоў, атрымае літровую бутэльку Дукі! Уся гародніна пасля пойдзе на пачастуначкі жыхарам заасаду.


Квіткі: дарослыя — 25 рублёў, дзеці — 15 рублёў, да 7 год — бясплатна.

Даведкі па тэлефонах +375 (44) 707-77-64,+375 (33) 357-77-64 а таксама на сайце dukora.by.




Вам можа быць цікава

Выстава Яраслава Кірвеля «Дошка Гонару» ў Варшаве

06.06.2025 19:00 - 01.07.2025 19:00 Музей Вольнай Беларусі (Foksal 11)

Выстава «Сэрца старога горада» ў Віцебску

18.06.2025 16:00 - 07.07.2025 18:00 Ратуша (вул. Леніна, 36)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ