Батлейка ў «Беларускай хатцы»

25.12.2021 14:00 - 15:00 музей «Беларуская хатка» (вул. Рабкораўская, 19) Бясплатнае

Якія ж Каляды без батлейкі? Тым больш у «Беларускай хатцы»!


Дата: 25-га снежня.

Час: 14.00-15.00.

Месца: музей «Беларуская хатка», вул. Рабкораўская, 19, г. Мінск.


Кошт квітка для ўсіх катэгорый наведвальнікаў — 3,50 руб.

Нездарма ж менавіта чыннікамі аднаіменнага клубу інтэлігенцыі на Каляды 1915 году былі арганізаваны паказы старажытнага лялечнага тэатра. Пра гэта пісаў Максім Багдановіч у артыкуле. Паэт прыехаў у наступным годзе, батлейку не бачыў. Але, згодна ўспамінам Змітрака Бядулі, марыў павандраваць з ёй па Беларусі...

Так што, калі ёсць жаданне дакрануцца да нашай старажытнай спадчыны і душой і целам, то гайда да нас!

Разлічыцца можна наяўнымі грашыма і па спасылцы.


Вам можа быць цікава

Выстава «Паэзія звычайнага. Прыгажосць простых рэчаў» у Магілёве

02.07.2026 10:00 - 13.09.2026 17:00 Музей В. К. Бялыніцкага-Бірулі (вул. Ленінская, 37)

Выстава «Прастора вечных сэнсаў» у Віцебску

15.07.2026 15:00 - 20.09.2026 18:00 мастацкі музей (вул. Леніна, 32)

Выстава «Марк Шагал. Над горадам» у Віцебску

16.07.2026 16:00 - 14.09.2026 18:00 Ратуша (вул. Леніна, 36)

J:Mors у Сопаце

16.08.2026 (19:00 - 21:00) BOTO (ul. Bohaterów Monte Cassino 54B)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ