У суботу, 1 лістапада, у Музеі Вольнай Беларусі ладзяць сустрэчу-семінар "Траўматычны крызіс Беларусі 2020. Як пераадольваць яго наступствы?".
Магчымы і анлайн-удзел.
Пяць гадоў пасля падзей 2020-га беларусы усё яшчэ перажываюць глыбокі псіхалагічны і сацыяльны крызіс.
Траўма не знікае сама - яна патрабуе ўвагі, разумення і падтрымкі.
Семінар прысвечаны псіхалагічнай траўме і шляхам яе пераадолення.
Удзельнікі даведаюцца:
✓ як праяўляецца калектыўная і асабістая траўма ў беларускім грамадстве;
✓ якія эмоцыі і рэакцыі з’яўляюцца натуральнымі пасля перажытых падзеяў;
✓ калі патрэбная асаблівая ўвага і прафесійная дапамога;
✓ як можна крок за крокам вяртаць адчуванне бяспекі, сэнсу і ўнутранай раўнавагі.
Пасля асноўнай часткі будзе адкрытая групавая дыскусія, дзе кожны зможа падзяліцца сваімі назіраннямі, досведам ці пытаннямі - у атмасферы падтрымкі і разумення.
Вядоўца - Алена Грыбанава, крызісная псіхалагіня, спецыялістка па працы з траўмай з больш чым 20-гадовым прафесійным досведам.
Уваход вольны. Рэгіструйцеся па спасылцы.