Беларуска-ўкраінскі Форум Астрожскіх 2024 у Кіеве

16.11.2024 - 17.11.2024 10:00 - 18:00 ------------ Бясплатнае
 


Гэтымі выходнымі, 16 і 17 лістапада, у Кіеве адбудзецца Беларуска-украінскі Форум Астрожскіх.





Дата: 16 і 17 лістапада

Месца: паведамяць удзельнікам, Кіеў 




Форум закліканы спрыяць наладжванню дыялогу паміж Украінай і беларускай дэмакратычнай супольнасцю як на палітычным, так і на экспертным узроўнях. 

Цягам двух дзён адбудзецца 8 панэльных дыскусій з удзелам палітыкаў, дыпламатаў, а таксама экспертаў міжнароднага ўзроўню з абодвух бакоў. 

На форуме будуць абмеркаваныя тэмы стратэгіі Украіны адносна Беларусі, умацавання рэгіёну Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, саўдзелу рэжыму Лукашэнкі ў дэпартацыі ўкраінскіх дзяцей, барацьбе з прапагандай, беларуска-украінскага супрацоўніцтва і салідарнасці ды іншае.

 Асобны блок будзе прысвечаны прэзентацыі вынікаў даследавання «Індэкс беларуска-ўкраінскіх стасункаў», праведзенага групай беларускіх і ўкраінскіх экспертаў пры падтрымцы Free Belarus Center і Фонду Фрыдрыха Наўмана. 

Запрашаюць да ўдзелу актывістаў, прадстаўнікоў некамерцыйных арганізацый, праваабаронцаў з Беларусі і Украіны, журналістаў і блогераў. 

Праграму форума паведамяць асабіста ўдзельнікам па рэгістрацыі і верыфікацыі. 

Па ўсіх пытаннечках звяртайцеся па адрасе freebelaruscenter@gmail.com (тэма ліста: Форум Астрожскіх 2024) 




Удзел бясплатны. Рэгіструйцеся па адпаведных спасылках: для гасцей ці для медыя.






Вам можа быць цікава

Выстава Марыі Ісаёнак «З майстэрні» ў Мінску

12.03.2026 17:00 - 13.04.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (вул. Леніна, 20)

Выстава Уладзіміра Акулава «Позірк з паднябесся» ў Віцебску

10.04.2026 10:00 - 31.05.2026 17:00 мастацкі музей (вул. Леніна, 32)

Сустрэча з аўтарамі мастацкага праекта «Спадчына Беларусі» ў Мінску

16.04.2026 (19:00 - 21:00) кінатэатр «Піянер» (малая зала) (вул. Энгельса, 20)

Сяргей Чарняк у Вільні

19.04.2026 (18:00 - 20:00) Карчма 1863 (Bokšto g. 2)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ