Беларускамоўны спектакль-урок «Чароўны лес» у Мінску

21.02.2023 - 25.02.2023 18:30 - 13:00 івэнт-пляцоўка «Gooli» (пр-т Незалежнасці, 58/ 1-2) ад 13 рублёў

У аўторак, 21 лютага, і ў суботу, 25 лютага, на івэнт-пляцоўцы «Gooli» — беларускамоўны інтэрактыўны спектакль «Чароўны лес» для дзетак ад 6 да 10 гадоў. Мэта ягоная — проста ды цікава вывучаць беларускую мову праз гульню.



Дата і час: 21 лютага ў 18.30; 25 лютага ў 11.30

Месца: івэнт-пляцоўка «Gooli», пр-т Незалежнасці, 58/ 1-2, Мінск


Спектакль багаты на розныя цуды:

замест няёмкіх крэслаў — мяккія канапы, на якіх можна ляжаць як ўздумаецца;

вы пазнаёміцеся з батлейкай і яе жыхарамі, міфічнымі героямі Кукам, Балотнікам, Цмокам і іншымі;

вас чакаюць шмат гульняў, загадак і танцаў загадкі, танчыць, каб вучыць новыя словы было проста і цікава;

амаль увесь спектакль — у вершаваным стылі, таму лёгка ўспрымаецца і добра запамінаецца;

напачатку спектакля будзе майстар-клас па звярыных масках;

а яшчэ будзе драйвовы танцавальны флэшмоб!


Квіткі: 25 рублёў для дзетак, 13 рублёў для дарослых. Іх можна набыць па спасылцы.




Вам можа быць цікава

Арганнае лета на Залатой Горцы ў Мінску

30.05.2026 20:00 - 12.09.2026 22:00 касцёл святога Роха (пр-т Незалежнасці, 44 А (за Палацам мастацтваў))

Майстар-клас Андрэя Саўчанкі «Прастора маналогу» ў Познані

25.07.2026 (18:00 - 20:00) Centrum Kultury Zamek (Nowa Scena) (ul. Święty Marcin 80/82)

Кінасеанс па-беларуску ў Вільні

26.07.2026 (17:00 - 20:00) Zołak Micro Art Residence (Vytenio gatvė 50d)

Лекцыя «Стэфанія Станюта: жыццё як кіно» ў Мінску (12+)

29.07.2026 (19:00 - 21:00) mooon ў ГЗЦ ​​Palazzo (вул. Ціміразева, 74А)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ