У нядзелю, 26 ліпеня, у Вільні ладзяць паказ фільмаў «Догма» і «Джэй і Маўклівы Боб б’юць у адказ» ў беларускай агучцы.
«Догма» і «Джэй і Маўклівы Боб б’юць у адказ» — дзве культавыя камедыі Кевіна Сміта, у якіх рэлігійная сатыра, абсурд, поп-культурныя жарты і фірмовы хуліганскі гумар складаюцца ў адзін вар’яцкі сусвет.
«Догма» адпраўляе двух анёлаў-вылюдкаў у небяспечнае падарожжа, здольнае знішчыць само існаванне, а Джэй і Маўклівы Боб спрабуюць спыніць галівудскую экранізацыю коміксa, заснаванага на іх вобразах.
Абодва фільмы даўно атрымалі культавы статус і застаюцца адным з найбольш пазнавальных прац Сміта. А ў беларускай агучцы AniBel яны гучаць не менш жывымі, смешнымі і бесцырымоннымі, чым у арыгінале.
Уваход — Free Donation.