Беларускамоўныя шпацыры па Варшаве

16.09.2022 - 18.09.2022 17:00 - 16:00 ------------ donation

Напрыканцы тыдня Беларускі Моладзевы Хаб ладзіць адразу тры беларускамоўныя шпацыры па Варшаве: 16-га, 17-га і 18-га верасня.




16 верасня будзе шпацыр «Варшава НАЙ-» - пра найвыбітнейшыя мясціны і падзеі з гісторыі Варшавы. Вы даведаецеся больш пра тое, хто і калі жыў, быў у польскай сталіцы і чым яна і да сёння адзначаецца сярод іншых гарадоў рэгіёну.

Дата: 16 верасня
Час: 17.30 (час мясцовы)
Месца збору: каля калоны Жыгімонта, пл. Замкавы


17 верасня, у суботу, будзе шпацыр па левым беразе і раёне Прага. Правы бераг Віслы заўсёды адрозніваўся ад левага — і таму адставаў ад яго, вядома. Аднак да апошнія дзвесце гадоў Прага стала ключавым пунктам для кожнага, хто хацеў перамесціцца з Захаду на Усход і наадварот. Таксама яна стала першым месцам жыхарства для многіх эканамічных мігрантаў, якія шукалі новай будучыні ў польскай сталіцы. Такую, шматбаковую Прагу вы і спазнаеце на экскурсіі.

Дата: 17 верасня
Час: 14.00 (час мясцовы)
Месца збору: каля праваслаўнай царквы, непадалёк ад прыпынку Veturilo, aleja «Solidarności» 52


У нядзелю ж, 18 верасня вас чакае шпацыр па Ракавецкай, найдаўжэйшай варшаўскай вуліцы. Бывала, што чалавек патрапіў на Ракавецкую і правёў на ёй наступных 25 год. Чаму? Пра гэта — падчас экскурсіі. Прайсціся па Ракавецкай зойме гадзіны дзве, таму без хваляванняў. Ваколіца Ракавецкай багатая на гісторыі, з’явы і архітэктурныя цікавінкі.

Дата: 18 верасня
Час: 14.00 (час мясцовы)
Месца збору: тут.



Экскурсіі правядзе беларускамоўны гід па Варшаве Альберт Ежы Вяжбіцкі.

Кошт экскурсіі залежыць ад вас: наколькі ацэніце працу гіда — столькі яму і плаціце. Сярэдні данат 15-20 злотых.

Рэгіструйцеся па спасылцы на любую з трох экскурсій ды далучайцеся!

Кантактны нумар гіда: +48 604 527 820




Вам можа быць цікава

«Беларускія мастакі ў выгнанні» ў Вене

09.08.2026 11:30 - 30.08.2026 17:00 St.-Elisabeth-Kirche der Pfarre zur Frohen Botschaft (St.-Elisabethplatz 9)

Псіхалагічныя сустрэчы для жанчын у Варшаве

27.08.2026 (18:00 - 20:00) Беларускі Дом (ul. Kryniczna 6)

PRAMIEŃ ва Уроцлаве

29.08.2026 (20:00 - 22:00) Stary Klasztor (ul. Purkyniego 1)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ