Беларуская музейная лабараторыя «Стварэнне беларускіх лічбавых калекцый: вопыт ініцыятыў і пошук сродкаў» у Варшаве

29.09.2025 14:00 - 18:00 Музей Вольнай Беларусі (Foksal 11) Бясплатнае



У панядзелак, 29 верасня, у Музеі Вольнай Беларусі адбудзецца практычная сесія Беларускай музейнай лабараторыі «Стварэнне беларускіх лічбавых калекцый: вопыт ініцыятыў і пошук сродкаў»





Вы пазнаёміцеся з досведам беларускіх культурніцкіх арганізацый замежжа па стварэнні сваіх электронных калекцый, вызначым ключавыя праблемы і дасягненні ў гэтым працэсе. 

У праграме таксама прэзентацыя беларускіх музейных ініцыятываў у Варшаве, Лондане, Вільні, электроннай бібліятэкі «Камунікат». 

Будзе і практычны занятак ад доктаркі гуманітарных навук і кіраўнічкі партала «Kasa na Kulture» Ганны Мальчук-Вакулінскай «Дзе шукаць сродкі для лічбавізацыі калекцый».

 Варкшоп разлічаны на самае шырокае кола зацікаўленых удзельнікаў — як арганізацый, так і прыватных асобаў. 

Гэтым заняткам распачынаецца цэлая серыя — на наступных занятках вы пазнаёміцеся з магчымасцямі выкарыстоўваць існуючыя польскія і еўрапейскія платформы, вывучыце бясплатныя і платныя рашэнні для фармавання сваіх лічбавых калекцый. 

Прыняць удзел можна будзе як у афлайн так і анлайн-фармаце. 


Удзел вольны. Рэгіструйцеся па спасылцы па нядзелю, 28 верасня. 


Вам можа быць цікава

Выстава Алеся Родзіна «Экалагічная дысперсія» ў Мінску

19.05.2026 10:00 - 31.08.2026 19:00 Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Выстава «Ад роднае зямлі...» у Мінску

08.07.2026 18:00 - 30.08.2026 18:00 мінская абласная бібліятэка (вул. Гікалы, 4)

J:Mors у Сопаце

16.08.2026 (19:00 - 21:00) BOTO (ul. Bohaterów Monte Cassino 54B)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ