Праграма «Беларускі Мартыралог» (Брусэль)

31.05.2023 18:00 - 21:00 (Rue d’Arenberg-straat 1D) Бясплатнае

Праграма «Беларускі мартыралог» натхнёная цудам чалавечнасці беларусаў, які праявіўся падчас мірных пратэстаў супраць фальсфікацыі вынікаў прэзідэнскіх выбараў летам і восенню 2020 года.


Дата: 31 траўня
Час: 18:00 (час мясцовы)
Месца: Rue d’Arenberg-straat 1D, 1000, Brussels

Лік людзей, якія прайшлі праз несправядлівыя пакаранні зняволеннем, катаванні, штрафы, выгнанне за межы Беларусі вымяраецца тысячамі. Найбольш балюча за тых, каго ўжо не вернеш і тых, хто ўжо шмат гадоў пакутуюць у турмах у нечалавечых умовах.

Наша каманда падрыхтавала праграму, якая дапамае распавядаць пра лёсы беларускіх палітычных вязняў — нашых сяброў, нашых суграмадзян.

Праграма ўключае:

— выставу партрэтаў беларускіх палітвязняў, выкананых мастачкай Ксішай Анёлавай з імпрэзай адкрыцця выставы

— імпрэзу-перформанс «Беларускія палітвязні гавораць» з зачытваннем выбраных урыўкаў з лістоў, апошніх словаў на судах, мастацкіх твораў беларускіх палітвязняў.

— музыкальную частку (калі ёсць магчымасць запрасіць музыкаў)

Мы прапануем наведвальнікам на нейкі час увайсці ў прастору, якая цалкам прысвечана лёсам людзей, якія былі прызнаныя палітзняволеннымі ў Беларусі пераяду 2020-23 гадоў. Мы спадзяемся, што гэта падштурхне наведвальнікаў да рэфлексіі, дыялогу і салідарных дзеянняў, якія паўплываюць на іх асабіста і на іх асяродзе. Таксама мы хочам, каб наш праект паспрыяў асэнсаванню і ацаленню траўмы беларусаў, а таксама зрабіў унёсак да адмаўлення ад гвалту.

1. Выстава партрэтаў «Беларускі Мартыралог»

На дадзены момант Ксіша Анёлава стварыла больш за 500 партрэтаў беларускіх палітвязняў. Колькасць партрэтаў павялічваецца амаль штодня.

Высокая канцэнтраванасць партэтаў ў прасторы выставы яскрава ілюструе масштабы трагедыі, якая адбываецца ў лёсах людзей і Беларусі ў цэлым.

2. Iмпрэза-перформанс «Беларускія палітвязні гавораць»

Гісторык і даследчыца Наталля Гарковіч стварыла прэзентацыю, якая уключае агульную статыстыку па тэме палітычных вязняў і кароткую інфармацыю па тых асобах, чыі тэксты уключаны у падборку для перфоманса. Перфоманс уключае ў сябе зачытванне тэкстаў палітвязняў як арганізатарамі, так і гасцямі імпрэзы. Падборка тэкстаў зроблена такім чынам, каб ілюстраваць як мага шырокі сацыялагічны спектр асобаў (пол, ўзрост, прафесіі, мова) якія незаконна ўтрымліваюцца за кратамі ў Беларусі.

Упершыню перфоманс адбыўся на міжнародным фестывалі «Шлях» (лістапад 2022, Варшава). Запіс перфоманса тут.


Вам можа быць цікава

Майстар-клас па саламяных птушачках у Гомелі

22.03.2025 (11:00 - 14:00) філіял Веткаўскага музея (плошча Леніна, 4а)

Паказ стужкі «Чарнобыльская малітва» ў Лімасоле

25.03.2025 (20:30 - 22:00) Rialto Theatre (Rialto Andrea Drousioti 19, Platia Iroon, 3040)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ