Беларускі стэнд на кніжным кірмашы ў Беластоку

25.04.2025 - 27.04.2025 10:00 - 19:00 Chorten Arena (ul. Słoneczna 1) Бясплатнае



Напрыканцы тыдня, з 25 па 27 красавіка, у Беластоку — кніжны кірмаш. На ім будзе працаваць стэнд беларускіх выдавецкіх ініцыятыў: месца 79-80, запішыце.





У межах кірмашу будуць творчыя сустрэчы з беларускімі літаратарамі:



 25 красавіка ў 16.00 — аўтограф-сесія Міхала Андрасюка, аўтара кнігі «Żubr» на польскай мове, першага выдання Цэнтра беларускай культуры ў Беластоку.

Міхал Андрасюк — аўтар шматлікіх апавяданняў і раманаў, жыве ў Гайнаўцы і вёсцы Вoйнаўка на польска-беларускім памежжы, піша па-беларуску і па-польску.

 26 красавіка ў 11:30 — аўтограф-сесія Ганны Кандрацюк, аўтаркі кнігі на беларускай мове «Проста з любові. Рэпарцёрскія партрэты памяці» (Цэнтр беларускай культуры).

Кніга змяшчае сем партрэтаў выбітных асоб: Кастуся Каліноўскага, Ежы Папялушкі, святой Марыі (Петручук), Алеся Пушкіна, Юркі Гіля, Надзеі Артымовіч, Юры Гумянюка.

 26 красавіка ў 12.30 — сустрэча з пісьменнікам Альгердам Бахарэвічам.

Спадар Альгерд прэзентуе сваю новую кнігу «Папяровы голем», якая выйшла ў выдавецтве «Янушкевіч» восенню 2024 года.


26 красавіка будуць і аўтограф-сесіі:

  •  13.30 — Альгерд Бахарэвіч, кніга «Папяровы голем»
  •  14:30 — Цімур Кудзеліч, раман «Значныя дні»
  •  15:30 — Андрэй Скурко
  •  16:30 — Зміцер Дзядзенка, кніга «Гульні Цырцэі»


 27 красавіка ў 10:30 — сустрэча з Уладзімірам Арловым, які напісаў уступнае слова да кнігі ўспамінаў Ларысы Геніюш «Птушкі без гнёздаў».

Аўтограф-сесіі 27 красавіка:

 
  • 11:30 — Уладзімір Арлоў
  •  13:00 — Алесь Аркуш, дзвюхмоўны паэтычны зборнік «Чаму праўда такая слабая?»
  •  15:00 Aleś Bieły / Алесь Белы з кнігай «Самы цымус»


Уваход вольны! Рыхтуйце торбачкі паболей закупіцца беларускімі кніжкамі! 



Вам можа быць цікава

Выстава Алега Кірушкіна «Куточак» у Віцебску

25.11.2025 16:00 - 18.01.2026 18:00 Мастацкі музей (вул. Леніна, 32)

Стэндап-гутаркі ў Варшаве

17.12.2025 19:00 - 19.12.2025 21:00 Беларускі клуб Stand Up Lokal (Noakowskiego 16)

Калядная pre-party ў Вільні

20.12.2025 (18:00 - 20:00) Замак (Naujoji Riovoniu, 10)

Чытка п'есы "Інсула" ў Лондане

22.12.2025 (19:00 - 21:00) Stone Nest (136 Shaftesbury Ave)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ