Майстар-клас па беларускіх традыцыйных танцах у Варшаве

17.04.2024 12:30 - 14:30 Centrum Promocji Kultury Praga Południe. (Podskarbińska 2) Бясплатнае

Алена Ляшкевіч і капэла  «Бліска» запрашаюць усіх ахвочых на варштаты беларускіх традыцыйных танцаў на фестывалі «Усе мазуркі свету».

Павучымся полькам і фігурным танцам з розных частак Беларусі. Будзем танчыць парамі і ў коле. Скончым заняткі так, як сканчваліся сапраўдныя беларускія вясковыя вечарыны: імправізаванай полькай.

Праводзіць фалькларыстка Алена Ляшкевіч, грае капэла «Бліска» — жаночае музычнае трыя, якое выконвае традыцыйную беларускую музыку.

Дзяўчаты пачалі граць разам у лістападзе 2023 і з таго часу прымалі ўдзел у шматлікіх танцавальных варштатах ды беларускіх імпрэзах Варшавы. Музыкі натхняюцца сінергіяй унутры калектыву, выступамі іншых капэлаў традыцыйнай музыкі ды архіўнымі відэа з вясковымі музыкамі, і імкнуцца дадаць аўтэнтычнасць ды захапленне ў сваё гучанне. У трыа граюць: Анна Валіцкая — дуда, дудка, жалейка, скрыпка, Анна Жоглава — скрыпка, Света Кукель — бубен.

Запрашаюцца ўсе ахвочыя, з любым узроўнем танцавальнай падрыхтоўкі (і без яе).

Рэкамендуем узяць з сабой пітную ваду і зручны абутак: кавалерам — на плоскай падэшве з т.зв лёгкім слізгаценнем, а дамам — чаравікі на нізкім абцасе.

Білеты можна будзе набыць на месцы (да вычарпання ліміту). Для гарантавання магчымасці трапіць на варштаты раім набываць білеты загадзя тут.

Дата: 17.04

Час: 12.30

Месца: Варшава, Podskarbińska 2, Centrum Promocji Kultury Praga Południe.


Вам можа быць цікава

Выстава “Шчасцю – быць!” у Мінску

13.02.2026 16:30 - 20.04.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (вул. Леніна, 20)

Выстава «У дарозе» ў Беластоку

26.03.2026 18:00 - 18.04.2026 19:00 Galeria Sztuki Marchand (ulica Jana Kilińskiego 12)

Лекцыя «Сцягі волі» ў Кракаве

28.03.2026 (19:00 - 21:00) Прастора (ul. Mikołajska 4/6)

Дзень Волі ў Сіэтле

29.03.2026 (12:00 - 15:00) Bellevue Library (1111 110th Ave NE)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ