Беларускія імпрэзы на фэсце «LAMPA» ў Цэсісы

05.07.2024 - 06.07.2024 12:00 - 18:00 ------------ Бясплатнае


 У пятніцу і суботу, 5 і 6 ліпеня, у Цэсісы адбудзецца фэст «LAMPA». Будуць і беларускія імпрэзы!







Дата: 5 і 6 ліпеня

Месца: парк палаца Цэсіса, парк Maija, плошча Pils, Цэсіс 




У пятніцу, 5 ліпеня ў 12.30, адбудзецца дыскусія «Беларусь — адна з краін рэгіёну Балтыйскага мора?»

У цэнтры абмеркавання — Беларусь і прапанова збліжэння яе з краінамі Балтыі ў якасці адной з краін рэгіёну Балтыйскага мора.

 Удзел бяруць Святлана Ціханоўская, Лізавета Дубінка-Гушча, дырэктарка Дацкага інстытута культуры ў Латвіі, шісторык Андрэй Катлярчук



5 ліпеня ў 13.15 адбудзецца беларускі кніжны пітч «Міністэрства чытання».

 Як вы думаеце, колькі кніг было перакладзена з беларускай і выдадзена на латышскай мове ў XXI стагоддзі? Адна. 

Разам з латышамі і беларусамі на эміграцыі будуць шукаць у Пітчы другую, трэцюю і чацвёртую кнігу, якая павінна быць на паліцах латышскага чытача. 




У суботу, 6 ліпеня, у 16:30 адбудзецца дыскусія «Колькі каштуе палітвязень?»

У беларускіх турмах сядзяць сотні людзей, справы якіх сфабрыкаваныя і палітычна матываваныя. 

Каля 1400 чалавек маюць афіцыйны статус палітвязняў. 

Ці ёсць шанец у дэмакратычнага сьвету выратаваць гэтых людзей? 

Ці дапушчальныя перамовы з дыктатарам і якую цану мы гатовыя заплаціць за вызваленне палітвязняў? 

Удзел бяруць журналістка, заснавальніца ініцыятывы «Палітвязынка» Яўгенія Доўгая, праваабаронца Зміцер Фурманаў.



 У праграме процьма іншых падзей і актыўнасцей: 

навукова-тэатральнае шоу 

творчая майстэрня «Робім украінскія лялькі-мотанкі» 

LAMPA для дзяцей




 Вывучайце праграму па спасылцы і прыязджайце. 




Уваход вольны! Ёсць магчымасць ахвяраваць грошы фестывалю LAMPA і яго сябрам.






Вам можа быць цікава

Вясновы Сінемаскоп у Мінску

20.03.2026 19:00 - 05.06.2026 21:00 Музей Азгура (вул. Азгура, 8)

Выстава Кацярыны Еўдакімавай «Галасы» ў Варшаве

28.04.2026 18:00 - 12.05.2026 19:00 Музей Вольнай Беларусі (Foksal 11)

Лонгплей у Стакгольме

30.04.2026 (18:00 - 20:00) Interbok Bokhandel (Hantverkargatan 32)

Palina ў Лісабоне

30.04.2026 (20:00 - 22:00) Republica da Musica (R. do Centro Cultural 29)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ