Berlin Freedom Week у Берліне

11.11.2025 - 14.11.2025 18:00 - 20:00 Офіс LIBERECO (Brunnenstraße 9) Бясплатна

У аўторак, 11 лістапада, у Берліне распачнецца Berlin Freedom Week, што факусуецца на салідарнасці і падтрымцы палітвязняў у Беларусі і Украіне.


Вас чакае:

Майстар-класы па напісанні лістоў для палітычных зняволеных Паказ фільма пра барацьбу за дэмакратыю ў Беларусі Сустрэчы, размовы і сумесныя дзеянні

Праграма такая:

11 лістапада ў 18:00:

майстар-клас па напісанні лістоў з былой палітвязынкай Ксеніяй Луцкіной; кампанія Amnesty International "Беларусь: 1000 імёнаў".

Мова мерапрыемства - англійская.

13 лістапада ў 18:00:

Кампанія па паштоўках для ўкраінскіх мірных жыхароў, якія знаходзяцца пад расійскай вартай, і дыскусія з Люсьенай Зіноўкінай, жонкай цывільнага зняволенага з Украіны.

Мова мерапрыемства - нямецкая.

14 лістапада ў 18:00 паказ фільма "Хто, калі не мы?" + Панэльная дыскусія з рэжысёркай.

Мова мерапрыемства - нямецкая.

Уваход вольны. Рэгіструйцеся па спасылцы.



Вам можа быць цікава

Выстава "Погляд скрозь час" у Гродне

19.02.2026 17:30 - 15.03.2026 19:00 КЦ "Фестывальны" (вул. Тэльмана, 4)

Імпрэза да 8 сакавіка ў Мінску

07.03.2026 (16:30 - 18:30) музей Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча, 7а)

Лявон Вольскі ў Рызе

14.03.2026 (19:00 - 21:00) Willa Teātris (Stabu iela 18C)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ