Імпрэза да 8 сакавіка ў Мінску

07.03.2026 16:30 - 18:30 музей Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча, 7а) 30 рублёў

У суботу, 7 сакавіка, у музеі Максіма Багдановіча адбудзецца імпрэза да Міжнароднага дня барацьбы жанчын за свае правы.


Вам пашанцуе ўзяць удзел у майстар-класе па маляванні акварэльных паштовак ад мастачкі Марыі Каралёвай, якая, пэўна, ведае, што кожная жанчына - унікальная, як і тая кветка, што ёй належыць.

Акрамя гэтага, прапануюць "Сардэчны квіз" з тэматычнымі прыказкамі і вершамі, гісторыямі кахання вядомых людзей і прызнаннямі ў каханні да незвычайных прадметаў і шмат чым іншым.

Як заўжды, не абыдзецца без падарункаў, разыгранкі і чаявання.

Удзел - 30 рублёў. Рэгіструйцеся па спасылцы альбо па тэлефоне +37517 355 22 95.



Вам можа быць цікава

Выстава «Чарнобыль — быль...» у Полацку

31.03.2026 11:00 - 03.05.2026 19:00 Музей беларускага кнігадрукавання (вул. Ніжне-Пакроўская, 22)

Стэндап на беларускай мове ў Варшаве

17.04.2026 (19:00 - 21:00) беларускі клуб Stand Up Lokal (Noakowskiego 16)

«Relikt» ва Уроцлаве

25.04.2026 (20:00 - 22:00) Alive (Kolejowa 12)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ