Біл і Бола ў Мінску — прэзентацыя для дзетак

19.11.2017 12:00 - 13:30 Галерэя TUT.BY (пр. Дзяржынскага, 57, 9 паверх; ст. м. Міхалова) Уваход вольны

19 лістапада ў мінскай Галерэі TUT.BY (пр. Дзяржынскага, 57, 9 паверх; ст. м. Міхалова) адбудзецца прэзентацыя “Суперкнігі пра Біла з Болаю (Біл разумны, а Бола вясёлая)”, падрыхтаваная адмыслова для дзетак. Пачатак у 12.00. Уваход вольны. У межах фестывалю “Знак роўнасці”.

У праграме: сюрпрыз ад “Лямцавай батлейкі” Веранікі Фаміной і Бэлы Кавальковай. Сустрэча пройдзе з удзелам перакладчыкаў кнігі са шведскай на беларускую Алесі Башарымавай, Надзеі Кандрусевіч і Андрэя Хадановіча.

Гэтая кніга для дзяцей пабачыла свет у серыі “Каляровы ровар” Саюза беларускіх пісьменнікаў у выдавецтве “Кнігазбор”. Шведская аўтарка Гуніла Бэргстрэм напісала каля 40 дзіцячых кніг, якія сама і праілюстравала. Яна пісала гісторыю Біла і Болы са сваёй уласнай сям’і: у яе двое дзяцей, а ў малодшай дачкі аўтызм.

Кнігі пра Біла і Болу – класіка шведскай літаратуры, яны шырока чытаюцца ў каледжах і навучальных установах. Паводле іх знятыя анімацыйныя фільмы і зробленыя тэатральныя пастаноўкі.  А ў 2012 годзе на кніжным кірмашы ў Гётэборгу Гуніле Бэргстрэм уручылі залаты медаль “за новы падыход у напісанні і афармленні дзіцячай кнігі з бездакорным адчуваннем дзіцячага светапогляду”.

Глядзіце таксама:

Інтэрв’ю з перакладчыкамі

Прэзентацыя Біла і Болы для дарослых

Запрашаем!

Прэс-служба ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”


Вам можа быць цікава

Выстава «Два стагоддзі моды ў Мастацкім» у Мінску

07.03.2026 14:00 - 06.06.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (вул. Леніна, 20)

Выстава Уладзіміра Голуба «Паміж небам і зямлей» у Вільні

28.03.2026 17:00 - 11.04.2026 17:00 Віленскі беларускі музей імя Івана Луцкевіча (Vilniaus, 20)

Выстава «Цяжкасці перакладу» ў Мінску (6+)

11.04.2026 17:00 - 24.05.2026 17:00 НЦСМ (вул. Някрасава, 3)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ