Бізнес-сустрэча “Invent Yourself” пройдзе ў Менску!

08.09.2018 11:00 - 11:00 Арт Сядзіба (пр. Машэрава, 18) Уваход вольны

8 верасня пройдзе першы бізнес-нетворкінг “Invent Yourself”, пры дапамозе партнераў ECLAB і Арт Сядзіба.

За гэтае лета бізнес-сняданкі Invent Yourself наведала больш за 200 чалавек. Усе яны так ці інакш цікавяцца бізнесам і прадпрымальніцтвам. Invent Yourself прапануе  стварыць сінэргію і запрашаем на Першы бізнес-нэтворкінг супольнасці «Invent Yourself» у Мінску!

Мэта: наладзіць нефармальны нэтворкінг паміж тымі, каму цікавы бізнес і прадпрымальніцтва.

Прыходзьце, уявіце вашыя ідэі і сферу інтарэсаў, пазнаёмцеся з аднадумцамі і атрымаць шанец знайсці партнёраў па бізнес-праектам!

Што такое бізнес-сустрэчы ад “Invent Yourself”? Гэта дзелавыя гутаркі з экспертамі ў сферы бізнесу і вобласці HR, а таксама адмысловымі гасцямі праекта, якія падзеляцца сваім вопытам і парадамі ў пытаннях працаўладкавання або адкрыцця ўласнага бізнэсу за кубачкам кавы ці гарбаты. Тут можна не толькі даведацца шмат карыснай інфармацыі, але і асабіста пагутарыць са адмысловымі гасцямі праекта “Invent Yourself”. Праект прызначаны для моладзі не старэйшай за 27 гадоў.

Удзельнікі праекту змогуць атрымаць спектр навыкаў як у індывідуальнай, так і каманднай працы, а таксама атрымаць каштоўныя веды ў галіне прадпрымальніцтва, фінансаў, стратэгічнага планавання і менеджменту, маркетынгу, аспектаў правы для адкрыцця сваёй справы, а таксама актуальныя і апошнія навіны аб рынку працы ў самых розных сферах дзейнасці. Акрамя таго, важным складнікам ўдзелу ў праекце з’яўляецца арыентацыя на практыку.

Удзел у бізнес-сняданку абсалютна бясплатны, аднак патрабуе папярэдняй рэгістрацыі. Удзельнікі будуць адабраны па заяўках. Зарэгістравацца можна да 6 верасня, уключна, запоўніўшы кароткую форму. Колькасць месцаў строга абмежавана (20!).

 

 


Вам можа быць цікава

Выстава Ірыны Сухій «Вылучанае. Забытае» ў Вільні

07.03.2026 13:00 - 12.04.2026 18:00 галерэя «Šuplėda» (Kalvarijų g. 61)

Выстава Наталлі Царык «Колеравае асяроддзе» ў Мінску

27.03.2026 19:00 - 27.04.2026 20:00 Галерэя «Арт Фабрыка» (вул. Свярдлова, 2)

Начны квэст-экскурсія па Коласавай сядзібе ў Мінску (18+)

02.04.2026 (20:00 - 22:00) Музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Стэндап на беларускай мове ў Варшаве

03.04.2026 (19:00 - 21:00) беларускі клуб Stand Up Lokal (Noakowskiego 16)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ