Брэсцкі медыя-цэнтр запрашае актывістаў на сустрэчу з блогерам Антонам Матолька

29.03.2018 19:00 - 19:00 Прастора КХ (вул. Халтурына 2/1) Уваход вольны

29 сакавіка ў межах праекта “Брэсцкі медыя-цэнтр” адбудзецца сустрэча з блогерам Антонам Матолька на тэму: “Як актывістам выкарыстоўваць сацсеткі”. Пачатак а 19-й гадзіне ў Прасторы КХ (вул. Халтурына 2/1). Для таго, каб трапіць на мерапрыемства, трэба запоўніць кароткую форму.

Антон Матолька – беларускі актывіст, блогер, фатограф. У першую чаргу, знаёмы сваёй грамадскай дзейнасцю і актыўнай грамадзянскай пазіцыяй. Выступае за захоўванне мінскага квартала “Асмалоўка”, будаўніцтва і ўвядзенне платных парковак, азеляненне горада і безбар’ернае асяроддзе. Таксама па яго ініцыятыве была створана петыцыя аб забароне парада ваеннай тэхнікі ў межах горада. Разам з сайтам rfrm.io у траўні 2017 года стартаваў праект #МотолькоПомоги, які вырашае лакальные праблемы ў краіне.

Сустрэча дапаможа даведацца:

  • Як эфектыўна распаўсюдзіць інфармацыю пра гарадскія праблемы;
  • Як “раскруціць” праблемную тэму ў сацсетках: у якіх выпадках карысней facebook, а ў якіх – twitter;
  • Пра ўсе, што датычыцца гарадскога актывізма: можна задаваць любыя пытанні.

Мерапрыемства праводзіцца ў межах праекта “Брэсцкі Медыя-цэнтр”, які створаны Агенствам рэгіянальнага развіцця “Дзедзіч. Яго мэта – павелічэнне прысутнасці арганізацый трэцяга сектара ў медыя-прасторы Брэста, а таксама ўмацаванне сувязяў паміж журналістамі і грамадскімі актывістамі нашага горада.


Вам можа быць цікава

Выстава Васіля Сумарава «Мой дом» у Мінску

06.03.2026 18:00 - 18.04.2026 19:00 галерэя "Viva Kola Art" (вул. Дзімітрава, 3,)

Фотавыстава "Фактуры" ў Брэсце

10.03.2026 10:00 - 07.04.2026 18:00 Мастацкі музей (вул. Герояў Абароны Брэсцкай Крэпасці, 60В)

Выстава «Лялькі» ў Віцебску

20.03.2026 16:00 - 30.04.2026 18:00 Ратуша (вул. Леніна, 36)

Гуканне вясны ў Полацку

04.04.2026 (13:00 - 15:00) Музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер’я (вул. Войкава, 1)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ