Брэст. Дзень адчыненых дзвярэй у АРР “Дзедзіч”

28.11.2015 17:00 - 19:00 вул. Маякоўскага 46/1 (офіс АРР “Дзедзіч”) Бясплатнае

28 лістапада ў 17:00 Агенцтва рэгіянальнага развіцця “Дзедзіч” запрашае ўсіх на свой Дзень народзінаў! На якім вы даведаецеся ўсё пра арганізацыю і праекты якія зараз праводзіць гэта моладзевая арганізацыя.

Агенцтва рэгіянальнага развіцця «Дзедзіч» існуе ўжо 16 год, і дзень адчыненых дзвярэй ладзіцца ўсяго толькі другі раз – і гэты дзень дакладна не павінен прайсці міма вас, актыўных і неабыякавых маладых берасцейцаў!

Прыходзьце 28 лістапада на офіс Дзедзіча, і мы адкажам на ўсе вашы пытанні – сціплыя і не :)

Сустрэча адбудзецца 28 лістапада, а 17 гадзіне на офісе «Дзедзіча» па адрасе: вул. Маякоўскага 46/1.

У межах дня адчыненых дзвярэй адбудзецца:

– прэзентацыя дзейнасці па тэматычных блоках (праекты Наша мова і Ёсць размова, О! Болонь і кампанія За Вела-Брэст),
– прэзентацыя фота і відэа звязаных з дзейнасцю Дзедзіча,
– адказы на пытанні,
– запіс у сябры і валанцёры «Дзедзіча»,
– падарункі і прызы за лепшыя пытанні,
– гарбата і кексы.

БОНУС!Выступ беларускага гурта RAHIS у 19:00

Сябры «Дзедзіча» распавядуць пра тое, чым займаецца арганізацыя ў апошнія гады і, канешне, пра планы на будучыню – пра тое, дзе менавіта вы можаце прыняць удзел (ці нават арганізаваць): культурныя імпрэзы, сацыяльныя, грамадскія, экалагічныя акцыі, міжнародныя моладзевыя абмены і нават журналістыка.
Запрашаем усіх!

 

Прэс-служба АРР “Дзедзіч


Вам можа быць цікава

Выстава Арлена Кашкурэвіча ў Полацку

20.05.2026 10:00 - 30.04.2027 18:00 мастацкая галерэя Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка (вул. Стралецкая, 4A-4)

Лекцыя Змітра Юркевіча «Ганна Герыч пра Рэйтанаў, Радзівілаў і Ішкалдзь» у Мінску

28.05.2026 (19:00 - 21:00) музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Квіз «Шуфлядка» ў Вільні

30.05.2026 (16:00 - 18:00) Baltas Ūsas (Šv. Ignoto, 16)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ