Брэст. Сустрэча з тату-майстрам Алесем Таболічам

26.09.2015 18:30 - 20:00 вул. Маякоўскага 46–1 Бясплатнае

“Тэндэнцыі беларускай татуіроўкі ў сучасным мастацтве” — запрашаем на сустрэчу з Алесем Таболічам. Бясплатнае мерапрыемства ў Берасці!

У рамках праекта “Ёсць Размова” агенцтва рэгіянальнага развіцця “Дзедзіч” запрашае берасцейцаў на сустрэчу са знакамітым тату-майстрам Алесем Таболічам.

Наведвальнікі даведаюцца шмат цікавага аб беларускай татуіроўцы: трэнды, сюжэты, жанры тату — не толькі нацыянальны арнамент, але і нават олдскул па-беларуску!

Калі гэтыя тэндэнцыі сталі моднымі і хто іх пачынаў? Што зараз у трэндзе? “Беларускі арнамент самы папулярны. А ёсць яшчэ беларуская эклектыка, шрыфтавая кампазіцыя…” — гаворыць Алесь Таболіч.

26 верасня ў Берасці ён таксама распавядзе пра перманентны макіяж і адкажа на ўсе пытанні, што хвалююць публіку. У дадатак на сустрэчы можна будзе пабачыць эксізы татуіровак, абмеркаваць нацыянальныя матывы, узоры.

Прыходзьце на бясплатнае мерапрыемства — даведацца больш пра фолк-элементы ў тату, пра малюнкі “Пагоні” на целах беларусаў і партрэты герояў мінулых часоў.

Калі: 26 верасня, субота, 18:30.

Дзе: г. Брэст, вул. Маякоўскага 46–1.

Хто: Алесь Таболіч, тату-майстар, музыкант, адзін з арганізатараў Belarus tattoo fest.

Уваход вольны.

***

Даведка:

“Ёсць Размова” — праект агенцтва рэгіянальнага развіцця “Дзедзіч”, у рамках якога берасцейцаў чакаюць сустрэчы з цікавымі людзьмі (гісторыкамі, падарожнікамі, літаратарамі, музыкамі) і займальныя лекцыі. Гэтыя бясплатныя мерапрыемствы накіраваны на развіццё інтэлектуальных зносін у Берасці, на фарміраванне ў публікі больш аб’ектыўных поглядаў на гісторыю, культуру, эканоміку Беларусі і павышэнне ўзроўню грамадзянскай актыўнасці.

 

Прэс-служба АРР “Дзедзіч”


Вам можа быць цікава

Выстава «Постскрыптум» у Мінску

19.06.2026 19:00 - 02.07.2026 19:00 Палац мастацтваў (вул. Казлова, 3)

Купалле пад Сіэтлам

19.06.2026 19:00 - 02.07.2026 19:00 Tolt-MacDonald Park & Campground (31020 NE 40th St)

Купалле ў Гальшанах

27.06.2026 (19:00 - 23:00) ------------

Купальскі шпацыр у Вільні

28.06.2026 (18:30 - 21:30) канечны прыпынак Verslo trikampis (Дзелавы трохкутнік)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ