У нядзелю, 26 ліпеня, беларусы Варшавы ладзяць акцыю да Дня Незалежнасці.
27 ліпеня — Дзень Незалежнасці, які ў нас забралі.
27 ліпеня 1990 года была прынята Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі — дакумент, які стаў падмуркам беларускай дзяржаўнасці і адкрыў шлях да незалежнасці.
З 1991 па 1996 год менавіта 27 ліпеня было афіцыйным Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Пасля гэтае свята перанеслі, але яго значэнне немагчыма скасаваць.
Сёння 27 ліпеня нагадвае нам: незалежнасць не даецца раз і назаўсёды. Яе трэба абараняць, адстойваць, а часам і змагацца, калі яе спрабуюць адабраць.
Таму гэты дзень — не толькі памяць пра гістарычны выбар Беларусі, але і напамін пра адказнасць за яе будучыню.
Наша Незалежнасць працягваецца, пакуль мы яе абараняем!