Брэст. “Як легалізаваць стрыт-арт?”

13.12.2015 16:00 - 18:00 офіс АРР “Дзедзіч” (вул. Маякоўскага 46/1) Бясплатнае

Што такое вулічнае мастацтва і якія яго асаблівасці ў Беларусі? Як прабіцца праз бюракратыю і легалізаваць стрыт-арт на нашых вуліцах?

Пра гэта раскажуць берасцейцам госці праекта “Ёсць размова” — куратар фестывалю Vulica Brasil Міла Котка і мастак Алесь Kontra.

«Нашы госці не толькі адкажуць на цікавыя і актуальныя пытанні пра стрыт-арт, яго тэндэнцыі і віды, — абяцае каардынатар праекта Алена Каховіч. — Яны падзеляцца сваім вопытам: раскажуць пра поспех беларуска-бразільскага фестывалю Vulica Brasil, які праводзіцца ў Мінску ўжо другі год, аб яго кухні і працах, якія зараз ўпрыгожваюць фасады будынкаў сталіцы».

Удзельнікі бясплатнага мерапрыемствы даведаюцца ад Мілы Коткі, як нараджаюцца некамерцыйныя фэсты і крэатыўныя праекты, якія цяжкасці існуюць на шляху іх рэалізацыі, і каму ўвогуле ўсё гэта патрэбна. А таленавіты дызайнер і мастак Алесь Kontra з каманды арт-студыі ТАКТАК распавядзе пра сакрэты працы вулічнага мастака, дасць парады і, вядома, пакажа свае малюнкі.

Рыхтуйце пытанні пра тое, якіх новых маштабных артаў нам чакаць і дзе, як стаць вулічным мастаком, як рэалізаваць сваю мару, — і прыходзьце 13 снежня ў нядзелю ў 16:00 па адрасе: г. Брэст, вул. Маякоўскага 46/1.

Уваход вольны!


Вам можа быць цікава

Выстава Аляксандра Бублікава «Цішыня. Арт-партрэт» у Мінску

11.09.2026 18:00 - 04.10.2026 17:00 галерэя Савіцкага (пл. Свабоды, 15)

Свята «І ў клёцак ёсць душа» пад Шаркаўшчынай

13.09.2026 (14:00 - 16:00) сельскі дом культуры

Кніжны клуб у Брэсце абмяркуе Зарэцкага

25.09.2026 (18:30 - 20:30) Брэсцкі абласны краязнаўчы музей (К. Маркса, 60)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ