“Будзьма!” і SYMPA запрашаюць на ток-шоў “Гарадскія актыўнасці (Нава)Полацка”

27.03.2018 18:30 - 18:30 Кафэ “Раздол” (г. Полацк, вул. Талстога,15) Бясплатнае

Кампанія “Будзьма беларусамі!” і Цэнтр даследавання грамадскага кіравання “СІМПА” запрашаюць на чарговае ток-шоў у межах кампаніі “Разам да справы”, якое гэтым разам пройдзе ў Полацку. Тэма чарговай імпрэзы – “Гарадскія актыўнасці (Нава)Полацка”. Выбрана гэтая тэма не выпадкова: у 2017 годзе. Полацк з’яўляўся моладзевай сталіцай, а Наваполацк абвешчаны культурнай сталіцай Беларусі на 2018 год.

Абодва гарады атрымалі значны штуршок у развіцці культурніцкага асродка, з’явіліся новыя фарматы мерапрыемстваў, ініцыятывы і праекты. Падчас грамадскай дыскусіі мы паспрабуем прааналізаваць з дапамогай запрошаных спікераў сённяшні стан гарадскіх актыўнасцей рэгіёна, вызначыць кірункі развіцця і знайсці новыя формы камунікацыі сярод гарадскіх актывістаў.

Ток-шоў “Гарадскія актыўнасці (Нава)Полацка” пройдзе 27 сакавіка, у кафэ “Раздол”, вул. Талстога,15, пачатак 18:30. Інфалінія +375259133876


Вам можа быць цікава

Выстава Арлена Кашкурэвіча ў Полацку

20.05.2026 10:00 - 30.04.2027 18:00 мастацкая галерэя Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка (вул. Стралецкая, 4A-4)

Літаратурны пленэр па апавяданні Васіля Быкава ў Ждановічах

22.08.2026 (14:00 - 16:00) Філіял «Музей-дача Васіля Быкава» (вул. 6-я Дачная, 62)

Куратарская экскурсія па Літаратурным музеі Петруся Броўкі ў Мінску

27.08.2026 (18:00 - 20:00) Літаратурны музей Петруся Броўкі (вул. К.Маркса, 30, кв. 4)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ