«Бяспечнае асяроддзе» з псіхатэрапеўткай Ірынай Лабанавай у Познані

09.11.2022 18:00 - 20:00 (ul. Sienkiewicza, 8) Бясплатнае

У сераду, 9 лістапада, у Познані распачынаецца праект псіхалагічнай падтрымкі і дапамогі «Безопасная среда» («Бяспечнае асяроддзе»). Адрасаваны ён людзям, якія вымушаныя былі пакінуць свой дом і з’ехаць у Польшчу.



Дата: 9 лістапада

Час: 18.00 (час мясцовы)

Месца: ul. Sienkiewicza, 8, Познань

У межах праекта можна атрымаць псіхалагічную падтрымку ў нялёгкім працэсе адаптацыі ў новай краіне, а таксама быць прынятым і зразуметым іншымі людзьмі, якія апынуліся ў падобнай сытуацыі і перажываннях: пазбавіцца пачуцця адзіноты, пакінутасці і ізаляцыі; пры жаданні паўдзельнічаць у развіцці такой прасторы; пазнаёміцца і пагутарыць з новымі цікавымі людзьмі.

Тэма першай сустрэчы — «Эміграцыя і рэлакацыя: як дапамагчы сабе і блізкім».

 Вас чакае:

кароткая лекцыя і практычныя парады псіхатэрапеўткі Ірыны Лабанавай;

адказы на пытанні;

групавое абмеркаванне, абмен думкамі і досведам;

цёплая размова і гарачанькая гарбатка.


Уваход вольны! Ахвяраванні на развіцце фундацыі вітаюцца.

Рэгіструйцеся па спасылцы, але ж памятайце, што месцаў абмежавана.




Вам можа быць цікава

Выстава Арлена Кашкурэвіча ў Полацку

20.05.2026 10:00 - 30.04.2027 18:00 мастацкая галерэя Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка (вул. Стралецкая, 4A-4)

Нямое кіно пад жывую музыку ў Варшаве

01.09.2026 (20:00 - 22:00) дворык Музея Вольнай Беларусі (Foksal 11)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ