Бясплатная экскурсія і квэст для дзяцей і іх бацькоў у Каралеўскіх Лазенках у Варшаве

03.09.2023 12:45 - 15:00 каля Белага доміка (парк Łazienki Królewskie) Бясплатнае


У нядзелю, 3 верасня, Школа Цэнтра Беларускай Салідарнасці запрашае на беларускамоўную экскурсію і квэст для дзяцей і іх бацькоў у парк Каралеўскія лазенкі.



Дата: 3 верасня


Час: 12.45 (час мясцовы)


Месца збору: каля Белага доміка (Biały dom), парк Łazienki Królewskie (на мапе — тут), Варшава 


Вас чакае гульня-квэст «Карона караля Стаха» па матывах беларускай гісторыі і літаратуры, а таксама легендаў са ўсяго свету. Удзельнікі падзеляцца на каманды, і на працягу квэста ім будзе дапамагаць дзённік караля Стаха. 

Спадзяемся, вы разгадаеце сакрэты і галаваломкі, знойдзеце схаваную карону і супакоіце дух караля! 

Чакаецца цудоўнае надвор’е, бярыце з сабой пледы.


 Рэгістрацыі не патрэбна — проста прыходзьце! Уваход вольны!




Вам можа быць цікава

Фестываль водных ліхтарыкаў у мінскім батанічным садзе

31.07.2026 19:00 - 02.08.2026 23:00 батанічны сад (вул. Сурганава, 2в)

Гранд кірмаш у Нясвіжы

01.08.2026 10:00 - 02.08.2026 20:00 палац Радзівілаў

Лекцыя «Знакі часу. Знакі лёсу» на лецішчы Быкава ў Ждановічах

02.08.2026 (14:00 - 16:00) Музей-дача Васіля Быкава (вул. Дачная, 62)

Фэст славянскай міфалогіі «Шлях Цмока» ў Бярэзінскім запаведніку

02.08.2026 (14:00 - 16:00) Цэнтральная сядзіба Бярэзінскага запаведніка (вул. Цэнтральная, 3)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ