Бясплатныя вандроўкі «Курапаты — беларуская Галгофа»

09.10.2021 10:00 - 10:00 ------------ Бясплатнае

Арт Вандроўня запрашае на бясплатныя вандроўкі «Курапаты — беларуская Галгофа» ў знакавае месца найноўшай беларускай гісторыі ўрочышча Курапаты, вядомае ва ўсім свеце як месца масавых расстрэлаў пад Мінскам у часы сталінкіх рэпрэсій ў 1937-1941 гг. 


Дата: восень, 2021

Экскурсіі будуць прысвечаныя дню памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў, які адзначаецца беларускай грамадзкасцю 29 кастрычніка. 84 гады таму, у ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года ў Менску былі расстраляныя больш за 100 прадстаўнікоў беларускай інтэлектуальнай эліты: літаратараў, выкладчыкаў, навукоўцаў, дзяржаўных дзеячоў.

Для ўдзелу просім зарэгістравацца ў гэтай гугл-форме: тады мы звяжамся з вамі наконт дакладнай даты і месца сустрэчы.

Курапаты ўнесеныя ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь і маюць статус гісторыка-культурнай каштоўнасці як аб’ект міжнароднага значэння. Сама назва «Курапаты» лічыцца ў шырокіх колах грамадскасці сінонімам сталінскіх рэпрэсіяў у Беларусі.


Вам можа быць цікава

Выстава "Андрэй Бембель. Шляхамі эпохі" ў Мінску

30.10.2025 17:00 - 14.12.2025 18:00 Нацыянальны мастацкі музей (вул. Леніна, 2)

Лекцыя "(Ня)бачная Беларусь" у Мінску

08.11.2025 (18:00 - 20:00) SKYLINE Cinema (вул. Бабруйская, 6)

MARA FEST SEA LIGHTS у Сопаце

08.11.2025 (18:00 - 21:00) (al. Franciszka Mamuszki 14)

"Syndrom Samazvanca" ў Варшаве

13.11.2025 (19:00 - 22:00) VooDoo Club [Stage 2] (Aleja Prymasa Tysiąclecia 48A)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ